Саудаўская Аравія прымае першы поўнамаштабны хадж пасля пандэміі ФОТАФАКТ
Чакалася, што першы поўнамаштабны хадж збярэ рэкордную колькасць паломнікаў. Аднак, па паведамленнях Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, сёлета хоць колькасць паломнікаў склала больш за 1,8 млн вернікаў, гэта значна ніжэй за 2,5 млн, якія наведалі святыя месцы ў 2019 годзе.
Па звестках Міністэрства хаджу і умры Саудаўскай Аравіі, у іх лік уваходзяць больш за 875 000 жанчын і амаль 970 000 мужчын.
Тым не менш лічбы гэтага года значна перавышаюць 926 000 чалавек, якія зрабілі хадж летась, калі колькасць паломнікаў была абмежаваная адным мільёнам пасля пандэміі Covid-19.
Хадж — адзін з пяці слупоў ісламу і павінен быць здзейснены ўсімі мусульманамі, якія маюць сродкі, хоць бы адзін раз у жыцці. У аэрапорце Джэды быў пабудаваны спецыяльны тэрмінал для прыёму паломнікаў.
У 2021 годзе ўлады Саудаўскай Аравіі адмянілі патрабаванне, каб жанчын суправаджалі апекуны-мужчыны.
Паломнікі сёлета сутыкнуліся з моцнай спёкай, з тэмпературай вышэйшай за 45 градусаў па Цэльсію. Дзясяткі тысяч саудаўскіх рабочых і валанцёраў раздаюць бутэлькі з вадой. Некаторыя паломнікі ратуюцца ад сонца пад парасонамі.
Каментары