Ежа3737

У якой тары піва лепш захоўваецца: у пляшцы ці ў бляшанцы?

На гэтае пытанне паспрабавалі знайсці адказ амерыканскія навукоўцы.

піва beer пиво
Фота: Nam Y Huh, AP

Даўно вядуцца спрэчкі паміж аматарамі піва наконт таго, якое піва смачнейшае — з бляшанкі ці з бутэлькі. І дзе яно лепш захоўвае свае ўласцівасці з часам: у бляшанцы ці ў пляшцы.

Піва змяшчае мноства смакавых злучэнняў, якія выпрацоўваюцца дражджамі, хмелем і іншымі інгрэдыентамі. Калі захоўваць піва доўга, адбываюцца хімічныя рэакцыі, у выніку якіх адных кампаненты распадаюцца і ўтвараюцца іншыя, што прыводзіць да старэння ці чарсцвення піва.

Каб дапамагчы піваварам прадоўжыць тэрмін прыдатнасці піва, вучоныя правялі шмат даследаванняў. Але ў сваёй большасці яны засяроджваліся на светлых лагерах і абмежаванай групе хімічных рэчываў. Гэта тлумачыцца тым, што светлы лагер — самае распаўсюджанае піва ў свеце.

Хімікі з Каларадскага ўніверсітэта (ЗША) паспрабавалі знайсці адказ на пытанне, у якой тары піва лепш захоўваецца — у бляшанцы ці шкляной бутэльцы? Для гэтага яны ўзялі такія гатункі, як амбер-эль і індыйскі пэйл-эль, якія былі разлітыя ў бутэлькі і бляшанкі. Вынікамі свайго даследавання вучоныя падзяліліся ў часопісе Амерыканскага хімічнага таварыства.

Пробнае піва было зварана на бровары New Belgium Brewing Company у Форт-Колінзе. Каманда захоўвала бляшанкі і карычневыя бутэлькі з абодвума гатункамі піва на працягу месяца ў халодных умовах (3°C), а затым на працягу пяці месяцаў пры пакаёвай тэмпературы (20°C), каб імітаваць тыповыя ўмовы захоўвання.

Праз кожныя два тыдні навукоўцы адкаркоўвалі піва і праводзілі дэталёвы хімічны, спектраграфічны і храматаграфічны аналізы. Усяго аналізавалася каля сямі дзясяткаў хімічных рэчываў.

Вучоныя высветлілі, што канцэнтрацыя некаторых метабалітаў у амбер-элі значна адрознівалася ў залежнасці ад таго, ці было гэта піва разліта ў бляшанку ці ў бутэльку. Амбер-эль заставаўся больш свежым у бутэльцы.

А вось індыйскі пэйл-эль быў нашмат менш адчувальным да тыпу ўпакоўкі. Даследчыкі мяркуюць, што гэта звязана з больш высокай канцэнтрацыяй поліфенолаў з хмелю. Гэтыя злучэнні не толькі прадухіляюць акісленне, але і звязваюцца з амінакіслотамі, захоўваючы іх у піве, а не дазваляючы ім прыліпаць да ўнутранай сценкі кантэйнера.

Такім чынам, калі поліфенолаў у піве мала (лагер, бітар, стаўт), то ў бляшанках акісленне будзе адбывацца заўважна хутчэй.

Гэта тлумачыцца тым, што бляшанкі больш успрымальныя да паглынання кіслароду падчас разліву піва з-за вялікай плошчы паверхні адтуліны бляшанай банкі да прымацавання накрыўкі і немагчымасці цалкам выдаліць з такой банкі паветра з дапамогай вакууму праз яе канструкцыю.

Пры разліве піва ў шкляныя бутэлькі тэхналогія дазваляе выпампаваць паветра з дапамогай вакууму.

бутылка или банка бутэлька ці банка can or bottle
Даследаванне паказала, што індыйскі бледны эль менш змяняе свае ўласцівасці незалежна ад тары, бляшанкі ці бутэлькі, у параўнанні з янтарным элем. Фота: матэрыялы навуковага артыкула

А вось тое, што бутэлькі прапускаюць святло, а бляшанкі — не, на піве амаль ніяк не адбіваецца.

Вучоныя заўважаюць, што тып тары ўплывае на смак піва, які з цягам часу змяняецца. Але ў гэтым пытанні шмат нюансаў.

Чытайце яшчэ:

Беларусь забараніла ўвоз літоўскага і польскага піва

У беларускіх крамах сталі прадаваць расійскае піва ў незвычайнай упакоўцы

Нямецкі бровар стварыў першае ў свеце гатовае парашковае піва

Каментары37

  • Железный Дровосек
    02.07.2023
    «хімікі з Каларадскага ўніверістэта»— для сэрца беларуса павінна адгукнуцца пяшчотнай нотай))
  • mikola
    02.07.2023
    Galandskae -Belgiiskae Piva samae lepsae ! 11-15 % ! Ciomnae.....
  • Жвір
    02.07.2023
    mikola, гэтае вашае "самае лепшае" ненатуральнай моцнасьці, гэта ўвогуле ніякае ня піва, проста піўны напой.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць22

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць22

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →