У Лепельскім раёне «Опель» вылецеў у кювет. Пацярпелі пяць чалавек
Аварыя адбылася 1 ліпеня каля 10:20 на 132-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск, як піша абласное ДАІ.
20-гадовы вадзіцель «Опеля» не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы кювет. А там сутыкнуўся з дрэвам.
У выніку ДТЗ кіроўца і чацвёра пасажыраў ва ўзросце ад 21 да 23 гадоў атрымалі траўмы, іх даставілі ў бальніцу.
Каментары