У Фінляндыі з'явілася першая ў свеце выспа, на якой нельга выкарыстоўваць смартфоны
Падчас адпачынку бывае цяжка адмовіцца ад прагляду стужкі сацыяльных сетак і працоўнай электроннай пошты, таму выспа Улка-Таміа запрашае турыстаў да сябе на «лічбавы дэтокс».
Выспа Улка-Таміа — гэта частка самай шчаслівай краіны ў свеце. Яна ўваходзіць у Нацыянальны парк усходняй часткі Фінскай затокі.
«Выспа Улка-Таміа ля ўзбярэжжа Хаміна стане месцам, дзе нельга будзе карыстацца тэлефонам, — сказаў эксперт па турызме Мэт Селін. — Мы хочам заахвоціць адпачывальнікаў выключыць свае смартфоны, спыніцца і па-сапраўднаму атрымаць асалоду ад краявідаў».
Улка-Таміа хай і бязлюдная выспа, але разам з тым дом для многіх рэдкіх птушак і раслін, якіх можна будзе ўбачыць падчас шпацыру па прыродных сцежках або з птушынай вежы.
Удзел у «лічбавай детаксікацыі» добраахвотны для турыстаў, але кампанія Parks & Wildlife Finland, якая кіруе выспай, спадзяецца, што заклік на забарону тэлефонаў сапраўды прымусіць турыстаў адмовіцца ад інтэрнэту і пачаць атрымліваць асалоду ад флоры і фаўны выспы.
«Выключэнне тэлефона, знаёмства з прыродай і сустрэча з людзьмі палепшыць ваш настрой і самаадчуванне, — сказаў псіхолаг і кіраўнік даследаванняў у Фінскім інстытуце здароўя і дабрабыту Сары Касрэн. — На прагляд сацыяльных сетак у нас марнуецца незлічоная колькасць гадзін, таму адпачынак павінен быць неабходнасцю і магчымасцю для новых уражанняў».
Наведвальнікі могуць пераначаваць на востраве ў намётах або ў катэджы, які належыць арганізацыі Parks & Wildlife Finland, а дабрацца да выспы можна на прыватнай лодцы, прыгарадным пароме або водным таксі.
***
Улка-Таміа (фін. Ulko-Tammio, швед. Yttre Stamö) — выспа ў паўднёва-ўсходняй Фінляндыі. Знаходзіцца ў Фінскай затоцы блізу расійска-фінляндскай мяжы, за 12 км на поўдзень ад порта Хаміна.
Даўжыня выспы каля 1,4 км. Уваходзіць у Нацыянальны парк усходняй часткі Фінскай затокі.
Каментары