Навука і тэхналогіі11

Ілан Маск уступае ў гульню са штучным інтэлектам. Яго новая кампанія пачынае працу над стварэннем ШІ

Ілан Маск абвясціў пра стварэнне кампаніі Х.Al, якая зоймецца пытаннямі штучнага інтэлекту з мэтай «пазнання рэальнасці», як сказана ў паведамленні Маска. Кампанія была зарэгістраваная ў Невадзе яшчэ ў красавіку, але афіцыйна прыступіла да працы толькі цяпер.

Ілан Маск. Фота: Nathan Laine/Bloomberg via Getty Images

Х.Al стане трэцім гульцом на рынку ШІ нароўні з кампаніяй Open AI, якая стварыла першы чат-бот ChatGPT, і Google, якая запусціла ў сакавіку свой аналаг пад назвай Bard, як піша Бі-бі-сі.

У заяве X.Al гаворыцца, што яе мэта — спазнаць сапраўдную прыроду Сусвету. Хоць раней Маск называў штучны інтэлект экзістэнцыяльнай пагрозай, а даследаванні, што хутка прагрэсуюць у гэтай галіне, — небяспечнымі.

У сакавіку ён падпісаў адкрыты ліст, у якім многія важныя фігуры ў галіне тэхналогій заклікалі калег зрабіць паўзу ў развіцці ШІ. Аднак ужо ў красавіку стала вядома, што Маск зарэгістраваў кампанію x.AI Corp., назва якой красамоўна паказвае на кірунак яе дзейнасці.

Эксклюзіўная каманда

Паведамляецца, што Х.Al будзе кіравацца асобна і незалежна ад іншых кампаній імперыі Маска, куды ўваходзяць Tesla, SpaceX, Twitter, Neuralink і Boring Co.

На прэзентаваным у сераду сайце Х.Al гаворыцца, што аснову кампаніі складаюць 12 спецыялістаў у галіне камп'ютарных распрацовак, уключаючы ШІ, некаторыя з іх у мінулым працавалі ў Google, Microsoft і розных універсітэтах, у прыватнасці ва ўніверсітэце Таронта.

Узначаліў каманду сам Ілан Маск, які ў мінулым браў удзел у стварэнні першага чат-бота ChatGPT, але ў 2018 годзе пакінуў раду дырэктараў Open AI і з тых часоў скептычна выказваўся з нагоды распрацовак ШІ-тэхналогій.

Пра памер інвестыцый у новы праект Маска пакуль не паведамляецца, але можна меркаваць, што гаворка ідзе пра мільярды даляраў. Для параўнання: распрацоўкі Open AI абышліся інвестарам у 13 млрд даляраў.

У красавіку Financial Times паведамляла са спасылкай на свае крыніцы, што Маск вёў перамовы з інвестарамі іншых сваіх кампаній — Tesla і SpaceX — на прадмет іх фінансавай падтрымкі новага праекта, але вынікі кансультацый невядомыя.

Непрыгожы манеўр?

Эфектнае з'яўленне Маска на рынку ШІ-тэхналогій прыцягнула павышаную ўвагу канкурэнтаў і спецыялістаў хайтэку.

«Ілан — адзін з найвялікшых прадпрымальнікаў нашага часу», — сказаў Рыд Хофман, сузаснавальнік LinkedIn і стартапу Inflection AI.

Паводле яго слоў, у Маска ёсць усе падставы і магчымасці заняць сваё месца ў галіне стварэння штучнага інтэлекту.

Пры гэтым ён крытычна адгукнуўся пра сакавіцкі заклік Маска да індустрыі аб увядзенні паўгадавога мараторыя на распрацоўкі.

«Я коса гляджу на манеўр, пры якім ты заклікаеш усіх спыніцца на шэсць месяцаў, а сам у гэты час падвойваеш уласныя намаганні», — сказаў Хофман.

Ён таксама сказаў, што галіне неабходна імкнуцца да інклюзіўнасці, у адказ на каментар журналістаў пра тое, што новая кампанія Маска амаль цалкам складаецца з мужчын.

Каментары1

  • Снид
    13.07.2023
    > Ён таксама сказаў, што галіны неабходна імкнуцца да інклюзіўнасці, у
    адказ на каментар журналістаў аб тым, што ў новая кампанія Маска амаль
    цалкам складаецца з мужчын.

    званиць бабка илану маску
    - икс эйай слухае
    - вашай кампании не хапае инклюзиунасьци, трэба наймаць больш дзяучын
    - маем багата ML вакансий, дасылайце рэзюмэ нам на пошту
    - хто, я???

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах8

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі4

У Беларусі затрымалі грузінскага злодзея ў законе, які прарываўся з Расіі без пашпарта

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА1

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →