Камандзір брыгады «Азоў» Дзяніс «Рэдыс» Пракапенка сустрэўся з асабовым складам пасля вяртання з палону ФОТЫ
Пра сустрэчу з падпалкоўнікам Дзянісам Пракапенкам паведамляе «Азоў».
«Знаходзячыся ў палоне я сказаў, што для мяне гэтая вайна не скончыцца, пакуль мы не вернем з палону нашага апошняга байца і не адновім межы Украіны на стан 1991 года.
Я салдат. Мяне не цікавяць ніякія іншыя напрамкі дзейнасці, акрамя ваеннай справы. Маё сэрца, мая душа, маё цела належаць «Азову», — сказаў «Рэдыс» падчас сустрэчы з байцамі брыгады.
Ён таксама адзначыў, што асноўныя намаганні сёння павінны быць скіраваныя на баявую падрыхтоўку і даўкамплектаванне падраздзялення асабовым складам, тэхнікай і ўзбраеннем.
Асабовы склад «Азова», які чакаў вяртання камандзіра з палону больш за год, рады вітаць яго ў страі і гатовы да выканання любых пастаўленых задач.
Цяпер падпалкоўнік Дзяніс Пракапенка праходзіць рэабілітацыю і ў найбліжэйшы час прыступіць да выканання службовых абавязкаў.
Каментары
А вот твои работодатели только в Азию)