500 даляраў на шторы, 200 — на рэпетытара. Колькі грошай і на што трацяць айцішнікі ў Мінску
У сацыяльных сетках мінчанкі распавядаюць, колькі сям'я айцішнікаў аддае за месяц жыцця ў сталіцы.
У TikTok набрала папулярнасць відэа дзяўчыны Марыны, чый муж працуе распрацоўшчыкам. Яна дзеліцца, як выглядаюць іх месячныя траты на сям'ю з двух чалавек.
Па яе словах, на эксплуатацыю машыны ў сям'і пайшло 173 рублі (на запраўку і аплату парковак), на камунальныя плацяжы і электрычнасць — 69 рублёў. На здароўе (здача аналізаў) было патрачана 735 рублёў, на адзенне — 74 рублі.
На прадукты харчавання пайшло 646 рублёў. Пры гэтым сямʼя два разы на месяц робіць буйныя закупы. Адзін раз маладыя людзі ездзяць на аптовы рынак у Табары і па дарозе заязджаюць у «Еўраопт». Другая вялікая закупка робіцца ў «Еўраопце» і на рынку ў мікрараёне. Акрамя таго, прадукты набываюцца ў суседнім з домам «Гіпа».
Выдаткі на забавы (з улікам таго, што прыязджалі ў госці бацькі і набываліся такія дробязі, як марожанае падчас прагулак па горадзе) склалі 350 рублёў, на сувязь (тэлефон, інтэрнэт, інтэрнэт-падпіскі) выдаткавалі 97 рублёў, абеды мужа па-за домам (тры разы) — 36 рублёў і 158 рублёў пайшло на алкаголь.
Істотную долю выдаткаў (659 рублёў) склала аплата заняткаў маладых людзей з рэпетытарам па англійскай мове.
На бытавыя выдаткі (пральныя парашкі, туалетная папера і іншае) пайшло 55 рублёў.
Усяго выдаткі за месяц у пары склалі 3055 рублёў, з якіх амаль палова пайшла на здароўе і вучобу.
Пра выдаткі сямʼі праграмістаў, якая складаецца з двух чалавек і двух катоў, у тыктоку распавяла распрацоўшчыца Вікторыя. Усе цэны яна агучыла ў далярах.
На набыццё прадуктаў і бытавой хіміі сямʼя патраціла 309 даляраў, дастаўку харчавання для мужа (сямʼя заказвае гатовыя ланч-боксы) — 338, каву і розныя ласункі — 150, дастаўку ежы і рэстараны — 282.
Выдаткі на заняткі абаіх англійскай мовай з рэпетытарам склалі 450 даляраў.
Заняткі дзяўчыны танцамі і стрэтчынгам каштавалі 153 даляры, спецыяльныя туфлі для танцаў — 110, а новы купальнік — 130. На набыццё касметыкі пайшло 152 даляры. На працэдуры па доглядзе дзяўчына патраціла 115 даляраў, а муж — 50.
Мінімальныя рамонтныя работы ў кватэры абышліся ў 146 даляраў, а вось за новыя шторы давялося выкласці 520.
Запраўка машыны каштавала 160 даляраў на месяц, камунальная плата за кватэру склала 60 даляраў.
На жывёл (харчаванне, ветэрынарныя тавары і паслугі) сямʼя выдаткавала 235 даляраў.
На аплату крэдытаў і авердрафтаў пайшоў 441 даляр.
Усялякія дадатковыя выдаткі (аптэка, набыццё торта і іншае) склалі 127 даляраў.
Усяго за месяц сямʼя айцішнікаў патраціла 4071 даляр. Пры гэтым маладыя людзі здолелі адкласці 2300 даляраў.
Як можна заўважыць, у кожнай сямʼі свае прыярытэты і падыходы да выдаткаў.
А колькі траціце вы за месяц жыцця? Пішыце ў каментарах.
Чытайце яшчэ:
Айцішнікі па заробках цяпер толькі на трэцім месцы
«Цягаюць «Ролтан» і туалетную паперу». Што айцішнікі выносяць дадому з офіса
Каментары
харчавання для мужа (сямʼя заказвае гатовыя ланч-боксы) — 338, каву і розныя смачнасці — 150, дастаўку ежы і рэстараны — 282.
Выдаткі на заняткі абаіх англійскай мовай з рэпетытарам склалі 450 даляраў.
Заняткі дзяўчыны танцамі і стрэйчынгам каштавалі 153 даляры, спецыяльныя туфлі для танцаў — 110, а новы купальнік — 130. На набыццё касметыкі сышло 152 даляры. На працэдуры па даглядзе сябе дзяўчына патраціла 115 даляраў, а муж — 50.
Без слоу)))))) делайте мужики выводы чы нада вам такие царэуны жонки)))