Першыя беларускія вайскоўцы атрымалі ва ўласнасць арэнднае жыллё
Каб атрымаць такое жыллё, трэба адслужыць 25 гадоў.
Першыя беларускія вайскоўцы, якія маюць больш за 25 гадоў выслугі, бясплатна атрымалі ва ўласнасць арэнднае жыллё, паведаміла Мінабароны ў сваім тэлеграме.
13 лютага Лукашэнка падпісаў Указ № 37 «Аб арэндным жыллі для вайскоўцаў».
Дакументам прадугледжана, што такое жыллё бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць пры наяўнасці 25 каляндарных гадоў выслугі на вайсковай службе.
Пры наяўнасці 20 каляндарных гадоў выслугі яно перадаецца на платнай аснове, з магчымасцю аплаты яго кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў.
Каментары