Але пакуль пагрозы паходу байцоў ПВК «Вагнер» на Польшчу або іншую дзяржаву НАТА — гэта толькі інфармацыйная кампанія.
Пра гэта заявіў былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч на латвійскім тэлеканале TV3, піша Delfi.lv.
Паводле яго слоў, цяпер кіраўніцтва Расіі і Беларусі на найвышэйшым узроўні вядзе інфармацыйную кампанію супраць бяспекі Польшчы, Літвы і Латвіі. Аднак пагрозы, якія прагучалі, напрыклад, пра жаданне вагнераўцаў здзейсніць экскурсію па Варшаве, ігнараваць не варта, бо яны могуць стаць рэальнасцю.
Арастовіч лічыць, што рэальнай мэтай «Вагнера» можа быць не Польшча, а Вільня і Дзвінск (Даўгаўпілс), размешчаныя недалёка ад мяжы з Беларуссю.
У сітуацыі класічнай гібрыднай вайны на польскай мяжы маглі б пачацца правакацыі, якія адцягнуць на сябе ўвагу, а тым часам натоўпы ўцекачоў з баевікамі «Вагнера» прарвуць беларуска-літоўскую і беларуска-латвійскую межы і паспрабуюць пранікнуць унутр Літвы і Латвіі, пазначыў магчымыя пагрозы экс-дарадца Офіса прэзідэнта Украіны.
Арастовіч падкрэсліў, што спыніць такую плынь уцекачоў будзе складана, а калі рабіць гэта з дапамогай зброі, то Латвія і Літва «будуць дрэнна выглядаць», бо ўцекачоў нельга будзе адрозніць ад баевікоў. Сярод нападнікаў могуць быць вагнераўцы ў цывільным з аўтаматамі, схаванымі пад курткамі.
Пры гэтым Арастовіч неаднаразова падкрэсліў, што гэта самы небяспечны сцэнар, да якога трэба рыхтавацца. Таксама можа быць так, што ніякіх рэальных дзеянняў супраць Польшчы, Літвы ці Латвіі вагнераўцы з Беларусі не пачнуць альбо на мяжы будуць адбывацца адносна дробныя правакацыі.
Арастовіч упэўнены, што ўрады Латвіі, Літвы і Польшчы дастаткова сур'ёзна ставяцца да магчымых пагроз, а войскі НАТА гатовыя да розных сцэнароў развіцця падзей.
Эксперт ацэньвае атаку з Сувалкскага калідора як малаімаверную, бо гэта вельмі доўгі шлях праз зону, якая ўжо шмат гадоў лічыцца небяспечнай у ваенных адносінах. Масква ведае, што для перамогі патрэбныя раптоўныя і нечаканыя дзеянні, такія, як уварванне ў Дзвінск (Даўгаўпілс) і Вільню.
Па словах былога дарадцы, цяпер Маскве важна аказаць ціск на Захад, каб стварыць перадумовы для перамоў і магчымасцяў таргавацца. «Гаворка не ідзе пра тое, што Расія пачне вайну з НАТА, пакуль гэта інфармацыйныя правакацыі, якія павінны паўплываць на меркаванне Захаду, (…) каб стварыць Маскве спрыяльныя перадумовы для перамоў», — рэзюмаваў Арастовіч.
Ён дадаў, што Расія заўсёды можа сцвярджаць, што яна не мае дачынення да правакацый «Вагнера» і што яна «паспрабуе з імі дамовіцца», каб яны больш так не рабілі. Такім чынам Расія здымае з сябе адказнасць і пазіцыянуе сябе як пасярэдніка ў перамовах.
Каментары
уцюжылi так што сабраць потым не маглi. F15 i F22, дроны MQ-9 Reaper, лятаючыя батарэi AC-130, ударныя Apache. Лагер у Асiповiчах сотнi тамагаукау згорнуць за 5 хвiлiн. Рэзiдэнцыю пуцiнскага гауляйтэра таксама. Акрамя рэзанага крыка нiчога больш не будзе.