«Манчэстэр Сіці» (галоўны трэнер — Пеп Гвардыёла) зрабіў палепшаную прапанову па трансферы харвацкага абаронцы «РБ Ляйпцыг» Ёшкі Гвардыёла.
Чэмпіёны Англіі прапануюць «быкам» 90 мільёнаў еўра і яшчэ 10 мільёнаў у якасці бонусаў, піша euro-football.
Калі ўгода адбудзецца, то гэта будзе трансферны рэкорд. Самым дарагім абаронцам у гісторыі футбола пакуль застаецца Гары Магуайр, за якога «Манчэстэр Юнайтэд» у свой час заплаціў «Лестэру» 87 мільёнаў еўра, а цяпер стараецца яго пазбыцца.
Варта сказаць, што за 21-гадовым Ёшкам Гвардыёлам, гульцом зборнай Харватыі, ужо некалькі гадоў ганяюцца вядучыя клубы Еўропы.
Каментары
гэта супадзенне ці гэта бацька і сын?
Не, гэта муж і жонка.