Ад рэдакцыі3434

Поспех марафону «Нам не ўсё адно!» нагадаў пра дылему, перад якой стаяць лукашысты

Марафон паказаў, што лукашысты пацярпелі фіяска ў сваёй спробе падарваць давер да базавых структур апазіцыі. Ëн таксама паказаў, што, выпіхваючы праціўнікаў за мяжу, яны ўмацавалі «эміграцыйнае апірышча» беларускай нацыі. Каментар Рэдакцыі.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Мала хто чакаў, што на марафоне «Нам не ўсё адно!» удасца сабраць больш за паўмільёна еўра. Тым прыемней усведамляць, што гэта не нейкія мары, а самая што ні на ёсць рэальнасць.

Марафон паказаў, што лукашыстам не ўдалося тое, на чым яны канцэнтравалі свае намаганні апошні год — спробы рассварыць між сабою асяродкі апазіцыі і падарваць давер да яе базавых структур,

такіх, як Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс Ціханоўскай і дабрачынныя фонды «Байсол» і «Байхэлп», хоць на гэта былі скіраваныя намаганні прапаганды, дзейнасць агентуры і маніпуляваных ёю «карысных ідыётаў». Не спрацавала.

Для правядзення марафону аб’ядналіся дзясяткі арганізацый, вядомых публічных асоб і СМІ.

Вынік: 9 мільёнаў беларусаў сабралі ў паўтара разу больш, чым 150 мільёнаў расіян на аналагічным марафоне месяц таму. Гэта пры тым, што ў Расіі няма (пакуль) ні такой глыбіні рэпрэсій, ні такой колькасці рэпрэсаваных, ні такіх пакаранняў за данаты, як у Беларусі.

І гэта пры тым, што мала хто знутры краіны меў магчымасць данаціць на марафоне. Сабранае — плён мабілізацыі беларускай дыяспары.

Калі не такія і шматлікія беларусы замежжа здольныя на такое, то які патэнцыял тоіць беларуская нацыя ў цэлым, як толькі яна атрымае гістарычны шанец?

Лукашэнкаўцы апошнія два гады выціскалі з краіны палітычных праціўнікаў і проста няўгодных людзей. Як сфармулявала ў 2021-м газета лукашэнкаўскай адміністрацыі: «Хай выбіраюць: або ў турму, або за мяжу». 

Чым больш людзей арыштоўвалі, тым больш іншых людзей выбіралі за лепшае пакінуць краіну. Хваля эміграцыі за два гады склала каля 150—200 тысяч чалавек.

Гэта ўжо прывяло да значных эканамічных наступстваў, у тым ліку дэфіцыту працоўных рук у Беларусі. Але, як паказаў марафон, гэта таксама ўмацавала «загранічнае апірышча» беларускай апазіцыі і беларускай нацыі.

Упершыню ў гісторыі беларуская дыяспара стала ўяўляць сабою арганізаваную сілу — і інструменты інтэрнэту, і наяўнасць сучасных СМІ, і наяўнасць адзінага лідара, Святланы Ціханоўскай, гэтаму спрыяе.

Лукашэнкаўцы меркавалі, што, выціснуўшы з краіны актыўнае ядро, яны гарантуюць, што народны ўздым 2020 года не паўторыцца. Але арышт тысяч правакаваў ад’езд дзясяткаў тысяч, і кожны наступны рэпрэсіўны крок, кожны наступны выпад беснаватых прапагандыстаў прыводзіць да новых ад’ездаў. Усе не выедуць: у 2020-м супраць Лукашэнкі галасавала каля дзвюх трацін выбарцаў, а на вуліцы выходзілі сотні тысяч людзей.

Але тыя, што выехалі, таксама ўяўляюць сабой сілу, і ніяк не падкантрольную лукашыстам. І чым больш людзей выціскаюць, тым мацнейшае робіцца «заплечча».

У кароткатэрміновай перспектыве рэжым, трэба думаць, адкажа на марафон нейкай новай подласцю ў адносінах да закладнікаў, якіх ён трымае. Аднак марафон паказаў, што кожная подласць выклікае мабілізацыю ў адказ. Грамадства ўмее аднаўляць сілы і гатовае да доўгай гонкі.

Што да нашых базавых праблем, то іх, вядома, гэтыя паўмільёна не вырашаць.

Грошы хіба толькі трохі дапамогуць сем’ям палітзняволеных і ім самім пасля вызвалення, але яны не могуць адчыніць брамы турмаў. Апошняе можа адбыцца толькі ў выніку палітычных перамен.

Тым не менш вынік марафону натхняе на новыя дзеянні, дзеянні, дзеянні. Так, пісьменніца Святлана Курс ужо прапанавала правесці яшчэ адзін ютуб-марафон — для беларускіх ваяроў і для сямей тых добраахвотнікаў, хто загінуў. На яе думку, гэты збор варта прымеркаваць да 8 верасня — Дня беларускай вайсковай славы. Станецца гэта ці не — пакажа час. Але ўпэўненасці, што нешта мы такі гуртам можам, і можам нямала, ізноў паболела. І гэта галоўны вынік.

Каментары34

  • Гоман
    01.08.2023
    Цікава, а аўтары гэтага артыкула адносяць сябе да "маніпуляваных карысных ідыётаў"?
    Не паглядзеўшы нават на якую-колечы справаздачу, транслюючы голую прапаганду т.зв. Офісу, пісаць такія памфлеты...
    Задача СМІ - даваць аб'ектыўны малюнак падзеяў, а не ангажавацца з пэўным баком.
    Людзі ж бачаць, што "марафон" быў цалкам зманіпуляваны сеткай грантавых фондаў. Навошта біць яшчэ больш па даверы і без таго скептычна настроеных да апазыцыі беларусаў?
  • Брэст сіла
    01.08.2023
    Рана ці позна - дадушым фашысцкую гадзіну!
  • Рубам
    01.08.2023
    “Вынік: 9 мільёнаў беларусаў сабралі ў паўтара разу больш, чым 150 мільёнаў расіян на аналагічным марафоне месяц таму. Гэта прытым, што ў Расіі няма (пакуль) ні такой глыбіні рэпрэсій, ні такой колькасці рэпрэсаваных, ні такіх пакаранняў за данаты, як у Беларусі.” Заўсёды казаў і буду казаць, што “харошых расейцаў” вобмаль. Пасля пачатку вайны шмат даводзілася працаваць на розных праектах з расейскімі айцішнікамі, нават сярод іх каля паловы імперцаў, і гэта пры тым, што гэтыя людзі выехалі з Расеі, маюць нармальны даход, жывуць у замежжы, ведаюць ангельскую і маглі бы спажываць інфу з розных крыніц, але не, яны любяць пуціна, ухваляюць вайну ды рашысцкія злачынствы. Я нават баюся падумаць, што тады адбываецца ў галовах zамбаванага насельніцва, што глядзіць пуцін-тв і жыве ў расейскіх рэгіёнах?!

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі26

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →