Грамадства22

«Наша задача — каб пад удар не патрапілі невінаватыя і не звязаныя з рэжымам людзі». Ціханоўская пракаментавала рашэнні аб небяспечных для Літвы беларусах

Дэмакратычныя сілы Беларусі знаходзяцца ў кантакце з урадам Літвы наконт пытання прызнання беларусаў асобамі, якія ўяўляюць пагрозу для яе нацбяспекі, заявіла Святлана Ціханоўская, каментуючы інфармацыю пра тое, што 910 беларусаў прызнаныя літоўскімі ўладамі асобамі, якія нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

«Я разумею, што дзеянні Літвы прадыктаваныя нацыянальнымі інтарэсамі і бяспекай. Рэжым Лукашэнкі нясе прамую пагрозу нашым суседзям, і мы гэта паўтаралі ад 2020 года. Нельга выключаць, што рэжым можа мэтава засылаць сваіх людзей у гэтыя краіны.

Наша ж задача — каб пад удар не патрапілі невінаватыя і не звязаныя з рэжымам людзі, і мы знаходзімся ў кантакце з уладамі Літвы наконт гэтага пытання.

Абсалютная большасць беларусаў не падтрымліваюць злачынную вайну Расіі супраць Украіны і працягваюць дапамагаць Украіне, многія змагаюцца з дыктатурай у падполлі.

Вельмі важна, каб яны маглі ў выпадку пагрозы знайсці бяспечны прытулак у Еўропе», — падкрэсліла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі

Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа

«У лагеры не хацелася ні спаць, ні есці». Былога беларускага памежніка, якога ў Літве прызналі небяспечным, перадалі Польшчы

Каментары2

  • Ап
    04.08.2023
    Не связанный с режимом человек...Это кто ,любой бродяга? Боюсь ,что и Добровольского с Лебедько попросят вон
  • голосовала за лукашенко
    04.08.2023
    и даже предводительницу?

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Усе навіны →
Усе навіны

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?1

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры10

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта25

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Галоўнае
Усе навіны →