На беларускім тэлеканале прагноз надвор'я вядзе штучны інтэлект — Багдан Завіруха
Тэлеканал «Беларусь 4. Брэст» запусціў у эфір прагноз надвор'я ад нейрасеткі.
Цяпер метэаралагічную зводку на канале агучвае ўнікальны вядучы. «Супрацоўніка» завуць Багдан Завіруха. Сёння ён дэбютаваў у праграме «Ранішняе эспрэса».
«Багдан малады, прывабны, амбіцыйны, без шкодных звычак і прэтэнзій на заробак», — жартуюць на тэлеканале.
Дапоўнена. Твар новага вядучага належыць рэальнаму чалавеку. Але сам відэаролік з агучкай, як выглядае, падрыхтаваны з дапамогай нейрасеткі.
Каментары
Рабаў напрагся)