Памежныя пераходы «Шумск» («Лоша» з беларускага боку) і «Цверач» (з беларускага боку — «Відзы») на літоўска-беларускай мяжы плануюць закрыць у наступную пятніцу, 18 жніўня. Пра гэта паведаміла дарадца міністра транспарту Літвы Габрыэле Васіляўскайце.
Паводле слоў чыноўніцы, гэта папярэдняя дата, якую могуць узгадніць падчас пасяджэння ўрада 15 жніўня. На пасяджэнні будзе разгледжаны праект часовага закрыцця двух пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы.
У суправаджальным лісце Міністэрства транспарту Літвы гаворыцца, што прапануецца часова прыпыніць дзейнасць двух пунктаў пропуску «ў сувязі са змяненнем геапалітычных абставін і пагроз».
Раней паведамлялася, што пункты пропуску ў Шумску і Цверачы літоўцы закрыюць ужо з 15 жніўня.
Каментары