Кампанія EPAM па выніках першага паўгоддзя пацвердзіла званне найбуйнейшага падаткаплатніка ў літоўскім ІТ-сектары. Кампанія Wargaming, якая лідзіравала ў першым квартале, гэтым разам апусцілася на другое месца ў рэйтынгу.
Такую выснову можна зрабіць пасля таго, як EPAM і Дзяржаўная падатковая інспекцыя пры літоўскім Мінфіне ўдакладнілі даныя справаздачнасці, піша Office Life.
Аказваецца, EPAM Sistemos за студзень-чэрвень унесла ў бюджэт Літвы амаль 11 млн еўра падаткаў. Гэта ў чатыры разы перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года (2,7 млн еўра).
Плацяжы Wargaming у бюджэт Літвы гэтым разам ацэньваюцца «толькі» ў 5,2 млн. Пры гэтым кампанія павялічыла падатковыя плацяжы ў першым паўгоддзі ў 3,5 разу.
У топ-50 падаткаплатнікаў сектара «Інфармацыя і сувязь» увайшло яшчэ чатыры кампаніі з беларускімі каранямі, піша dev.by.
Каментары
Таму і бачым такія фільмы па зліву пратэстоўцаў Губазіку ад Delfi і санкцыі, якія запіхваюць Беларусь у Расею і падтрымку тых, у каго "Масква мудрая" і пераслед тых, хто за вольную Беларусь.