Эфектныя сукенкі і скураная міні-спадніца. Як экс-прэм'ерка Фінляндыі тусіла на музфестывалі
У інстаграме 37-гадовай экс-прэм'еркі Фінляндыі Саны Марын паміж працоўнымі момантамі можна знайсці і прагулкі на прыродзе, і вечарынкі з куфлем. Днямі ж яна падзялілася фотападборкай з музычнага фестывалю Flow, які праходзіў у Хельсінкі з 11 па 13 жніўня, піша Tabloid.pravda.com.ua.
Мяркуючы па розных строях Марын: чорнай напаўпразрыстай мідзі-сукенцы, ружовай міні-сукенцы і чорнай скураной спадніцы з топам, — жанчына наведала ўсе тры дні мерапрыемства.
Падпісчыкі з інстаграма дзякавалі жанчыне за тое, што яна не баіцца быць сапраўднай і паказвае, якім можа быць сучасны палітык. Але мяркуючы па тым, што пазней Марын закрыла каментары, у іх было нямала і маралістаў, якія яе асудзілі.
У маі гэтага года Сана паведаміла пра развод са сваім мужам Маркусам Райканенам. Да шлюбу пара, у якой ёсць 5-гадовая дачка Эма-Амалія, была разам цэлых 16 гадоў. А вось афіцыйны шлюб не пратрымаўся і трох.
Сама Сана Марын выхоўвалася ў аднаполай сям'і — мамай і яе партнёркай. Свайго бацьку, які хварэў на алкагалізм, яна фактычна не ведала.
Экс-прэм'ер Фінляндыі папрасіла медыя не ўмешвацца ў яе прыватнае жыццё
Прэм'ер Фінляндыі афіцыйна падала ў адстаўку пасля паразы на выбарах
Прэзідэнтка Еўракамісіі і прэм'ерка Фінляндыі расказалі, як змагаюцца з сэксізмам
Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?
Прэм'ерка Фінляндыі здала тэст на наркотыкі, і ў яе ўсё добра
36-гадовая прэм'ерка Фінляндыі ўзарвала інтэрнэт міні-шортамі. Расказваем пра яе
Каментары