Здарэнні1616

Група невядомых збіла беларуса ў цэнтры Беластока

Прычына канфлікту невядомая.

Беласток. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

У цэнтры Беластока невядомыя збілі беларуса. Сітуацыя адбылася ўначы 18 жніўня. Відэа злачынства з рэдакцыяй Most падзяліўся чытач.

Раман стаў сведкам таго, як на вуліцы Ліповай у Беластоку каля дзесяці чалавек збівалі беларуса. Прычына канфлікту невядомая.

— Было каля трэцяй гадзіны ночы. Мой сябар пачуў нейкія крыкі на вуліцы і выйшаў на балкон. Недалёка ад дарогі невядомыя збівалі замежніка. Іх было каля дзесяці чалавек, і яны крычалі на польскай. Потым з іх слоў стала зразумела, што білі беларуса. Крычалі, каб ён валіў з краіны. Потым прыплялі Украіну і Пуціна, — распавядае Раман.

Збіванне адбывалася каля 10 хвілін. Чытач здзіўляецца, што за гэты перыяд на адной з самых ажыўленых вуліц Беластока не аказалася патруля паліцыі.

— Нейкі кашмар адбываўся. Пасля таго, як чалавек перастаў рухацца, група людзей стала адыходзіць. І толькі адзін з іх вярнуўся паглядзець, у прытомнасці ён ці не. Хлопец быў у прытомнасці і нападнік пайшоў. Пасля гэтага беларус падняўся і сеў на лаўку. Пад'ехала машына таксі, выйшаў кіроўца і хацеў дапамагчы, але хлопец адмовіўся. Праз нейкі час ён сам пайшоў, — дадаў Раман.

Пазней сведка патэлефанаваў у паліцыю, хоць і з затрымкай. Паліцыя прыязджала на месца здарэння, але так як пацярпелы пайшоў, то нарад з'ехаў.

Што рабіць замежніку, калі яго збілі ў Польшчы

У Цэнтры падтрымкі замежнікаў фонду «Акно на Усход» у Беластоку распавялі Most, што рабіць беларусам, калі іх збілі або абразілі ў Польшчы.

— Чалавек павінен патэлефанаваць у паліцыю. Калі супрацоўнікі адмаўляюцца прыязджаць, ён можа звязацца з любой праваабарончай арганізацыяй або арганізацыяй, якая займаецца замежнікамі ў Польшчы. Далей арганізацыя будзе звяртацца ў паліцыю.

Калі паліцыя не прыехала, то чалавек на наступны дзень павінен падаць ужо самастойна заяву ў аддзяленне. Падрабязна апісаць, дзе быў інцыдэнт, колькі людзей, ці былі там камеры, усе іншыя важныя моманты. Пажадана, каб былі сведкі. Са справай нельга зацягваць. Калі ёсць пабоі, то варта прайсці агляд. Важна ўсё зафіксаваць.

Калі ў замежніка няма сродкаў на адваката, то ён можа быць прызначаны адміністрацыяй горада.

Каментары16

  • Дзед
    19.08.2023
    Выкажу здагадку, што канфлікт адбыўся таму, што пацярпелы размаўляў па расейску, мо яшчэ нешча сказаў наконт падрымкі расейцаў у вайне (бо пасля бойеі ён нават не захацеў звярнуцца ў паліцыю). Калі так, то выязджаючы з РБ, трэба было пакідаць “рускі мір” у Брэсце, а не цягнуць яго з сабой у Польшчу. Калі ж прычына ў іншым, то мабыць трапіў на польскую гапату, а сярод іх хапае шавіністаў.
  • Владимир
    19.08.2023
    Живу в Белостоке давно. Полно русскоязычного населения разных национальностей, в т.ч. приехавших после событий 2020 и 2022 года. Город достаточно спокойный и безопасный в плане преступности, что подтверждается в т.ч. различными независимы рейтингами. Учитывая, что среди понаехавших могут быть и неадекваты, которые спрсобны по пьяной бане поесть в кафе, уйти по английский и не рассчитаться, а также справить нужду на лавочки вечером в центре города, что потом обсуждают поляки в местных пабликах и ужасаются от такого, то не удевлюсь, что где-то за подобное поведение этому беларусу местные по щам наваляли, и правильно сделали. Не нужно тащить сюда свою советскую *овно-культуру. К сожалению, настоящие детали конфликта нам не известны, можно только гадать на кофейной гуще, что Мост и делает в последнее время, превращаясь в жёлтое СМИ, базирующееся на слухах и домыслах. У них там, кстати некоторое время назад пол команды разбежалось, даи вообще всегда экспертность по Польше была у мостовиков низкая, рассчитанная на зелёных мигрантов, которые недавно приехали в Польшу и в лучшем случае по-польски знают "Dzień dobry" и ещё пару слов. А что они могут рассказать дельного, живя в Польше день без году? Привет Кулевичу.
  • Нейкі
    19.08.2023
    Чамусці я разляю у чат рулетцы пад VPN і калі з Украінай усё добра рэпараціі выплату калі спатрэбіцца, за скокі першыя хай выплаціць Крым потым Луганска з Данецкам і пра Херсон не забываецца,дык вось пра рулетку, такія сумныя расіяннцы ,нават не здзіўляўся што я Беларус раней мышебратьтя как вы можете быть против нас,а далей мацюкі.Слава Украіне Жыве Беларусь

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі не лічыць працэс атрымання польскіх візаў складаным і дарагім8

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?1

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры10

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта25

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы прапіскі тых, хто выехаў з Беларусі

Вядомы гомельскі сілавік судзіцца з УУС і МУС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Галоўнае
Усе навіны →