Беларускіх школьнікаў прыцягнулі да ўдзелу ў чэмпіянаце «Мая Айчына — Расія»
У Расіі днямі прайшоў усерасійскі чэмпіянат па геаграфіі сярод школьнікаў, дзе таксама паўдзельнічала і Беларусь разам з акупаванымі ўкраінскімі тэрыторыямі. Расказваем, з якіх тэм складаліся пытанні для школьнікаў.
Рускае геаграфічнае таварыства зрабіла справаздачу аб правядзенні 18 жніўня Усерасійскага чэмпіянату па геаграфіі сярод школьнікаў пад назвай «Мая Айчына — Расія». У ім таксама ўдзельнічалі і беларусы.
Гэты чэмпіянат праходзіў у анлайн-фармаце на базе Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Характэрнай асаблівасцю менавіта гэтага мерапрыемства (у адрозненне ад леташніх) быў адкрыты пералік удзельнікаў і з іншых краін.
Так, школьнікі з Беларусі і іншых саюзных Расіі краін у справаздачы арганізатараў турніру сталі ў адзін шэраг са школьнікамі з акупаваных украінскіх тэрыторый. Сярод удзельнікаў называюць «ДНР», «ЛНР», Запарожжа, Таджыкістан і Турцыю. Вось якія тэмы яны абмяркоўвалі.
«Удзельнікі павінны былі рашыць дзясяткі задач па тэмах «Гісторыя асваення тэрыторыі Расіі і свету», «Федэратыўны лад Расіі», «Гісторыка-культурная спадчына расійскіх рэгіёнаў» і г.д.», — паведаміла Рускае геаграфічнае таварыства.
Усяго ж, паводле звестак арганізатараў, у гэтым чэмпіянаце ўзяло ўдзел больш за 2100 чалавек, а ўзровень балаў за правільныя адказы на пытанні ў некаторых школьнікаў дасягаў 109 са 120 магчымых.
Чытайце яшчэ:
Рувікі ў барацьбе за «аб'ектыўнасць» і «нейтральнасць»
У школу ў Полацкім раёне заселяць вагнераўцаў? Чыноўнікі: «Брахня». Але дзяцей пераводзяць
Каментары