Ва Украіне заявілі, што стварылі свае дроны-камікадзэ, якія павінны стаць адказам расійскім «Ланцэтам»
Украіна распрацавала аналаг расійскага дрона-камікадзэ «Ланцэт». Яго назвалі «Пярун». Цяпер ідзе маштабаванне праекта. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Украіны Міхаіл Фёдараў, піша Liga.net.
«Мы цяпер займаемся маштабаваннем, ёсць дакладнае бачанне па тэрмінах і колькасці. Сёння «Ланцэт» — гэта дастаткова эфектыўная зброя. Мы аналізуем статыстыку прымянення. Кожны месяц вырабляюць сотні «Ланцэтаў», гэта вялікая пагроза», — сказаў Фёдараў.
Ён зазначыў, што Украіна павінна развіваць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, якія будуць абараняць ад дронаў «кожную адзінку тэхнікі на фронце».
«Вайна пераходзіць у барацьбу інжынераў», — сказаў міністр.
Украінскі «Ланцэт» будзе насіць назву «Пярун».
«Ланцэты» — адзін з найбольш эфектыўных інструментаў расійскіх войскаў на лініі фронту. Расіяне выкарыстоўваюць гэтыя дроны для пашкоджвання буйных цэляў накшталт артылерыйскіх сістэм і сродкаў СПА.
Выпускаецца ў цяжкай (12 кг, «Ланцэт-3») і лёгкай (5 кг, «Ланцэт-1») версіях.
Збіць гэты БПЛА пасля таго, як пры дапамозе навядзення «Арлана» ці іншага разведдрона ён ужо накіраваны на цэль, вельмі складана. Меркаваны кошт аднаго «Ланцэта» — каля $35 000.
23 чэрвеня 2023 года Еўрасаюз увёў санкцыі супраць расійскага вытворцы «Ланцэтаў».
Каментары
Смех сквозь слёзы грядёт)