Казахстанскія вайскоўцы возьмуць удзел у вучэннях АДКБ «Баявое братэрства» ў Беларусі, але вайсковая тэхніка з Казахстана ў Беларусі накіроўвацца не будзе. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Хабар 24» са спасылкай на міністра абароны Казахстана Руслана Жаксылыкава.
Казахстанскія вайскоўцы прыляцелі ў брэсцкі аэрапорт, дзе іх сустрэлі прадстаўнікі беларускага Мінабароны і сілаў спецыяльных аперацый Беларусі.
Акрамя таго, прыбылі на вучэнні, як паведамляе Міністэрства абароны, ужо і расійскія вайскоўцы, якія дабіраліся чыгункай.
Сумесныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні АДКБ «Баявое братэрства — 2023» пройдуць у Беларусі з 1 да 6 верасня. У іх будуць задзейнічаныя палігоны і ўчасткі мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
УСУ заявілі, што Расія вывела свае войскі з Беларусі ў поўным складзе. «Беларускі Гаюн» гэта аспрэчвае
Расійскі дыпламат заявіў, што ў Казахстане менш вучаць рускую мову. МЗС Казахстана хутка паведаміла, што дыпламат тут больш не працуе
Расія, імаверна, скасавала вайсковыя вучэнні «Захад-2023» праз недахоп войскаў і тэхнікі — брытанская разведка
Мінабароны паказала, чым вайскоўцы сіл спецаперацый займаюцца на мяжы
Каментары