Свет99

Вайскоўцы ў Габоне скасавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Бацька і сын Бонга кіравалі краінай доўгія 56 гадоў

Раней прэзідэнт Алі Бонга Андзімба, які займае пасаду з 2009 года, набраў на выбарах 64,27% галасоў, тым самым пераабраўшыся на трэці тэрмін.

Скрыншот відэа

Ваенныя Габона па тэлебачанні абвясцілі пра скасаванне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і роспуску ўсіх дзяржаўных інстытутаў.

Вайскоўцы з'явіліся ў эфіры тэлеканала Gabon24 пасля таго, як дзяржаўны выбарчы цэнтр абвясціў пра пераабранні дзейнага прэзідэнта краіны Алі Бонга Андзімба на трэці тэрмін. Салдаты заявілі, што яны не згодныя з вынікамі выбараў.

«Назіраючы безадказнае кіраванне краінай, якое прыводзіць да пагаршэння сацыяльнай згуртаванасці, якое рызыкуе прывесці краіну да хаосу, мы вырашылі абараніць мір, паклаўшы канец цяперашняму рэжыму», — заявіў адзін з 12 вайскоўцаў, якія былі ў кадры.

Салдаты таксама паведамілі, што межы Габона закрытыя «да далейшага паведамлення».

64-гадовы Алі Бонга Андзімба, які перамог на выбарах прэзідэнта, займае пасаду кіраўніка дзяржавы з 2009 года. Паводле афіцыйных звестак, ён набраў 64,2% галасоў. Яго галоўным супернікам быў прафесар эканомікі Альбер Онда Оса, які атрымаў 30,7% галасоў.

Пасля абвяшчэння вынікаў апазіцыя абвінаваціла пераабранага прэзідэнта ў парушэннях на выбарах.

Алі Бонга Адзімба. Фота з Вікіпедыі

Алі Бонга Андзімба, які займае пасаду з 2009 года, набраў на выбарах 64,27% галасоў, тым самым пераабраўшыся на трэці тэрмін.

Цікава, што перад гэтым ягоны бацька Эль-Хадж Амар Бонга Андзімба (ён меў імя Альбер-Бернар, але перайшоў у іслам) кіраваў краінай 42 гады: з 1967 да 2009 года.

Нафтавыя радовішчы і замежныя інвестыцыі дапамаглі зрабіць Габон адной з самых багатых і стабільных дзяржаў Афрыкі з 8-м па велічыні індэксам развіцця, чацвёртым па велічыні ВУП на душу насельніцтва (намінал) у чорнай Афрыцы. Аднак з-за няроўнасці ў размеркаванні даходаў значная частка насельніцтва застаецца беднай. Тэрыторыя краіны складае 267 тысяч квадратных кіламетраў (гэта больш, чым Беларусь), насельніцтва — 2,2 млн чалавек.

Каментары9

  • Бобр
    30.08.2023
    Очень позитивная новость. Если ориентироваться на габонских терпил, то Беларусам осталось всего лишь 27 лет. Большую часть времени потерпели.
  • бабруйчанін
    30.08.2023
    Бобр, ты сябе ні стрымліваешь і хераічна серешь у " віртуале"??
  • Лулу
    30.08.2023
    Вся надзея на вайскоуцау.Па статыстыцы- як раз вайскоуцы i выконваюць такiя справа найбольш часта

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі1

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі1

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →