Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць авіяцыйнай і касмічнай галіны Беларусі
Адпаведнае рашэнне прыняў урад краіны яшчэ ўчора.
Федэральная рада Швейцарыі 30 жніўня зацвердзіла новыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта сказана на афіцыйным сайце ўрада краіны.
Новыя абмежаванні датычаць авіяцыйнай і касмічнай галіны Беларусі, закранаючы пастаўкі паўправаднікоў, электронных інтэгральных схем, гумавых шын, а таксама турбарэактыўных і турбавінтавых рухавікоў.
Швейцарскі ўрад адзначае, што прынятыя меры павінны цалкам суаднесціся з прынятымі раней санкцыямі ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі за абыход існых абмежаванняў з боку Беларусі і Расіі.
Чытайце яшчэ:
Беларусь стала адным з пунктаў апрацоўкі расійскіх алмазаў у абыход санкцый — The New York Times
Каментары