Музыка1212

Пяць беларускіх артыстаў, якіх вы можаце не ведаць, але іх слухаюць сотні тысяч

Выданне «Клік» прэзентавала спіс найпапулярнейшых у Spotify беларускіх музыкаў, і там хапае малавядомых шырокаму колу імёнаў. Разбіраемся, якіх беларусаў слухае свет.

Крыніца: скрын з відэа на ютуб-канале FindMyName

Аўтары КЛІКа складалі рэйтынг на аснове адкрытых даных адносна таго, колькі слухачоў штомесяц маюць у Spotify беларускія артысты. Яны прызнаюцца, што ў гэтай версіі спіса прапусцілі некаторых выканаўцаў, але ж рэйтынг КЛІКа ўсё роўна дае глебу для разваг — галоўным чынам за кошт таго, што ў ім багата імёнаў, пра якія вы маглі і не чуць.

Спачатку — пра больш вядомых з топ-10. З лічбай амаль у 2,5 мільёна слухачоў штомесяц рэйтынг узначальвае пастпанкавы гурт «Молчат дома». Макс Корж і яго 809 тысяч слухачоў штомесяц займаюць чацвёртую пазіцыю рэйтынга, на наступным месцы — Ціма Беларускіх і 730 тысяч слухачоў. Сёмае месца займае ЛСП, які мае 523 тысячы слухачоў, дзявятае — «Бі-2» і 369 тысяч слухачоў штомесяц.

Расказваем пра менш вядомыя імёны з топ-10 спіса.

OBLXKQ (1223000 слухачоў штомесяц)

У сваёй афіцыйнай суполцы УК гэты артыст пазначае сябе так: «Малады музыкант з Беларусі, для якога няма рамак у гучанні». За псеўданімам-абрэвіятурай (яна чытаецца як «Облако») хаваецца 21-гадовы Аляксандр з мястэчка Гродзенскай вобласці, які стварае электронную музыку апошнія пару гадоў.

У 2018-м Саша скончыў школу і паступіў у Гродзенскі аграрны ўніверсітэт на агранома. Тады ён і пачаў цікавіцца атмасфернай электроншчынай і саўндтрэкамі з кінафільмаў. Хлопец пачаў сачыць за творчасцю іншага беларуса — Lxst Cxntury (Ласт Сенчуры) — і ў нейкі момант вырашыў, што і сам зможа ствараць такую музыку. Першы трэк ён загрузіў у тыкток у ліпені 2021-га падчас практыкі ў вёсцы на Берасцейшчыне, і той заляцеў у рэкамендацыі тыктоку. Яго абноўленая версія пад назвай Endless Love, створаная разам з расійскім калегам DVRST, атрымала 23 мільёны праслухоўванняў на Spotify.

@oblxkq #phonkmusic #music #oblxkq #phonk ♬ original sound - OBLXKQ

Гродзенскі аграрны беларус у выніку кінуў за некалькі месяцаў да дыплома. Цяпер ён зарабляе музыкай, і асноўная частка даходу прыходзіць з праслухоўванняў на платформах Spotify, Youtube, «Яндекс Музыка». Часам, як прызнаецца хлопец, атрымоўваецца заробак як у беларускага айцішніка.

Findmyname (854000 слухачоў штомесяц)

Трэцяя пазіцыя ў спісе — і зноў стваральнік электроннай музыкі. Гэты артыст называе сябе ў Spotify «музыкантам, бітмэйкерам

 і саўндпрадзюсарам з Мінска». Ён працуе ў жанры «фонк» (гэта паджанр хіп-хопа), і беларус не толькі піша музыку, але і танцуе.

Сапраўднае імя музыкі — Валерый Мурашка. У яго цікавая гісторыя: Валерый адпрацаваў і грузчыкам, і перакупшчыкам аўтамабіляў, і кур'ерам, даводзілася яму і выкладаць танцы. Пасля эміграцыі і вяртання дахаты хлопец не змог знайсці ў Беларусі працу і падышоў да рашэння праблемы нестандартна: ён зрабіў тыкток-акаўнт і пачаў ствараць гук для рэпераў.

Два месяцы ролікі ў акаўнце набіралі каля тысячы праглядаў, пакуль Findmyname не зладзіў рэмікс на «Калыханку», і трэк стаў папулярным. З гэтага і пачалася яго папулярнасць.

ROMANTICA (674000 слухачоў штомесяц)

Гэты 28-гадовы музыкант называе сябе шматжанравым артыстам і, відаць, ніколі не здымае публічна сваю маску. Як і мінулы выканаўца, ROMANTICA таксама робіць фонк, як і OBLXKQ i Findmyname, супрацоўнічае з беларускім лэйблам GOOST MUSIC.

@romantica.music ждете этот коллаб? @Nikitata #phonk #phonkmusic #phonkhouse ♬ оригинальный звук - ROMANTICA

Адным са сваіх любімых выканаўцаў ROMANTICA называе гурт Linkin Рark, а таксама адзначае свой вобраз як адзін са сваіх моцных бакоў. І гэта сапраўды запамінальны вобраз — глядзіце самі.

Nikitata (465000 слухачоў штомесяц)

Зноў прэзентуем вам артыста з лэйбла GOOST MUSIC. Мікіта (гэтае імя хаваецца пад псеўданімам) нарадзіўся ў вайсковым гарадку Печы. У дзяцінстве ён хацеў паўтарыць шлях брата, які займаўся біятлонам і лыжамі, і хадзіў трэніравацца ў яго спартовую школу, а потым год займаўся дзюдо і нават думаў самарэалізоўвацца ў беларускай арміі.

Што да музыкі, то Мікіта зацікавіўся ёй у школьныя гады і пачаў хадзіць на ўрокі гітары. Спачатку засяродзіўся на ігры на інструменце, а ў старэйшых класах пачаў пісаць каверы і ствараць уласныя песні.

Мікіта вучыўся ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў на аддзяленні народнай творчасці і інструментальнай музыкі, а таксама зладзіў з сябрамі тыкток-хаус. Вось адзін з іх тагачасных ролікаў.

@phb_house ❗️Пиши в комменты сколько % у тебя❗️#пхб ♬ оригинальный звук - #ПХБ - Первый House Беларуси

Сябе Мікіта прасоўваў праз тыкток, а яшчэ яму пашчасціла трапіць у праграму падтрымкі маладых артыстаў Radar ад Spotify. Nikitata выпускае спакойныя трэкі, але прызнаецца, што сам любіць слухаць цяжкую музыку, напрыклад, Slipknot.

УННВ (316000 слухачоў штомесяц)

Гэты гурт з Мінска працуе ў жанрах андэграўнднага хіп-хопа і рэпа. Назвы іх песень могуць уразіць, вось некалькі прыкладаў: «Забітыя, але не вамі», «Пакуль тлее гашыш», «Лісты забітага чалавека»», «Вусны ў памадзе размазаныя капуста».

УННВ спявае пра суровыя рэаліі жыцця, залежнасць і наркотыкі. Але яны не агітуюць за дрэнныя звычкі, а, хутчэй, расказваюць пра тое, якім цяжкім гэтыя звычкі робяць жыццё. Часам фанаты УННВ прызнаюцца, што творчасць гурта ратуе іх ад залежнасці і іншых праблем.

Музыкі наследуюць традыцыі андэграўнду: не выпускаюць кліпаў, не займаюцца ўласным прасоўваннем і не ўзаемадзейнічаюць з медыя. Гледзячы на іх статыстыку ў Spotify, у іх і без гэтага атрымліваецца няблага.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, новы альбом і беларускую сат'яграху

«Толькі панізіш свой узровень тэстастэрону, якога і так у краіне не хапае». Павел Аракелян наракае на павярхоўнасць беларусаў, але не шкадуе сябе

«Што там Чарнуха не раіць?» Пра дэгенератыўнае мастацтва і найлепшыя трэкі распыталі знаўцу беларускай музыкі

Каментары12

  • Казік
    09.09.2023
    Рады за іх, але для сябе не знайшоў што з гэтага дадаць у плэйліст. Мо хіба "облако" патыкаю пару трэкаў
  • 1
    09.09.2023
    Ну и дичь.
  • Сымон-музыка
    09.09.2023
    The five pieces of russia-oriented [рэд. выдалена]

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць3

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →