Эканоміка99

«Часам гэта можа быць лэвэл даўн». Што з працай і заробкамі ў беларускім ІТ-сектары

Яшчэ некалькі гадоў таму ІТ-галіну называлі драйверам росту беларускай эканомікі. Інтэрнэт быў поўны гісторый пра лёгкі ўваход у прафесію і хуткі рост заробкаў. А што цяпер? «Джунам трэба быць гатовым да таго, што трэба будзе працаваць нейкі час за 300—400 даляраў за месяц».

Мінск. Жнівень 2023. Фота: Contributor Getty Images

У параўнанні з даваенным перыядам заробкі ў беларускім ІТ упалі. Часам здараюцца прастоі ці пераход на чатырохдзёнкі. Знайсці новую працу стала складаней.

«Знаёмыя, якія не гатовыя ісці на даўншыфтынг, ужо год не могуць знайсці працу», — прызнаецца senior-распрацоўнік вялікай беларускай кампаніі (senior = старшы).

Сярод іншага спецыяліст адзначае, што за гэты час на рынку стала менш заходніх кліентаў.

«Рэлакейт паступова працягваецца, але асноўная хваля была ў 2022 годзе. Ëсць і тыя, хто, наадварот, вяртаецца ў Беларусь, але гэта адзінкавыя выпадкі», — сказаў суразмовец «Нашай Нівы».

На завод пасля ІТ

Кіраўнік праекта ў іншай кампаніі, спецыяліст з вялікім стажам працы, адзначае, што ягоная зарплата засталася нязменнай, бо заробак зафіксаваны ў кантракце, а геаграфія заказчыкаў асабліва не змянілася.

А вось што тычыцца працаўладкавання джунаў, то змены ёсць.

«Спецыялістам без досведу знайсці працу стала складаней, я б сказаў, немагчыма, за мяжу ніхто іх не возьме, хіба ў якасці выключэння, калі гэта жонка ці муж ІТ-спецыяліста-сеньёра.

Рэлакацыя паволі працягваецца, але збольшага хто хацеў, той ужо выехаў. Літва не выдае нацыянальных віз для ўезду, таму адзінкі выязджаюць туды з шэнгенскімі візамі і падаюцца на атрыманне ДНЖ ужо ў самой Літве. У Польшчы з гэтым прасцей», — адзначае суразмовец.

Пры гэтым спецыяліст адзначае, што выпадкі, калі рэлакаваныя айцішнікі вяртаюцца назад у Беларусь, — не рэдкасць.

«Бывае, губляюць кантракт, тут ніхто трымаць не будзе. У Польшчы сярод джунаў (малодшых спецыялістаў. — «НН») ёсць і такія прыклады, калі пасля звальнення з ІТ чалавек ідзе працаваць на завод, прычым не па сваёй спецыяльнасці», — кажа суразмовец.

«З таго, што відаць па адкрытых вакансіях, зарплаты зусім сумныя»

Іншы айцішнік, беларус, які працуе ў Польшчы, звязвае скарачэнні ў галіне не толькі з вайной і рэпрэсіямі, але і з глабальнымі тэндэнцыямі. «У Канадзе скарацілі маю былую сяброўку, EPAM у Польшчы скарачае людзей. Здаецца, што цяпер аўтсорс у прынцыпе падае глабальна», — кажа суразмовец.

Пры гэтым канкрэтна ў кампаніі, дзе ён працуе, усё нармальна. 

«Наш прадукт — гэта платформа для латарэй і казіно, для нас любы крызіс — залаты час», — кажа ён.

Што тычыцца заробкаў, то, паводле яго слоў, у беларускім ІТ яны і раней былі не асабліва высокія ў параўнанні з іншымі краінамі.

«З таго, што відаць па адкрытых цяпер вакансіях, то зарплаты там прапануюць зусім сумныя», — кажа спецыяліст.

Гаворачы пра скарачэнне колькасці занятых у ІТ, суразмовец адзначае, што яго кампанія не набірае новых супрацоўнікаў не толькі ў Беларусі, але і ва Украіне. Беларусь лічыцца таксічнай юрысдыкцыяй, а ва Украіне ёсць рызыка, звязаная з ваеннымі дзеяннямі.

Супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій пратэстуюць у жніўні 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Спецыяліст адзначае, што джунам і раней было не проста ўладкавацца, а цяпер — пагатоў. Бо браць на працу джуна — значыць інвеставаць у яго навучанне, таму, на яго думку, на рынку, які падае, рабіць такое было б дзіўным рашэннем для наймальнікаў.

Пры гэтым, паводле слоў суразмоўца, ахвотных перайсці ў ІТ усё адно шмат, а выезд спецыялістаў з краіны працягваецца.

Патрэба ў новых спецыялістах амаль нулявая

HR-спецыяліст адной з беларускіх ІТ-кампаній кажа, што залатыя часы беларускай айцішкі ўжо мінулі.

«Беларусь, на жаль, паступова губляе свае пазіцыі ў ІТ. Некаторыя заходнія заказчыкі перасталі з намі супрацоўнічаць, бо наша краіна стала для іх таксічнай. Плюс накладаюцца праблемы ў банкаўскім сектары, якія ўскладняюць разлікі. Праз гэта загружанасць крыху спала па меры таго, як мы закрылі старыя кантракты», — кажа спецыяліст.

Што тычыцца заробкаў, то, па словах суразмоўца, у іх кампаніі нейкіх прыкметных прасяданняў няма. А рэлакейт згубіў сваю папулярнасць, хоць цалкам не спыніўся.

«Некаторыя айцішнікі і нават цэлыя кампаніі працягваюць рэлакацыю, але той масавасці, што была летась, і блізка няма. Ëсць і тыя, хто вяртаецца назад. І гэта не адзінкавыя выпадкі, хоць выязджае ўсё адно больш».

Суразмовец кажа, што людзі вяртаюцца з самых розных прычын. Некаму проста не вельмі падабаецца жыць у Еўропе, у кагосьці праблемы са здароўем, іншым трэба даглядаць бацькоў і г.д.

«Не сакрэт, што некаторыя рэлаканты адчуваюць пагаршэнне ўзроўню жыцця праз тое, што тут у іх ёсць уласнае жытло, а ў Варшаве ці Вільні арэнда можа лёгка пацягнуць на 600—1000 еўра. 

Таму частка праз нейкі час вяртаецца і з эканамічных прычын. У Беларусі айцішнік — гэта вельмі забяспечаны чалавек на агульным фоне, а там такой розніцы няма».

НR-менеджар кажа, што праз усе негатыўныя змены, якія адбываюцца на рынку, зайсці ў ІТ навічкам стала значна складаней.

«Цяпер кампаніі мала зацікаўленыя ў джунах. Сёння хапае мідлаў (спецыялістаў сярэдняга ўзроўню. — «НН») і сеньёраў, якія знаходзяцца ў пошуках працы, бо іх кампанія рэлакавалася, а чалавек з'язджаць не хоча ці, наадварот, хоча вярнуцца.

Дасведчаны спецыяліст працу знойдзе, часам гэта можа быць лэвэл даўн па аплаце, але ўсё адно гэта будуць добрыя грошы», — кажа спецыяліст.

Пры гэтым суразмовец не адмаўляе, што калі ў чалавека ёсць талент і жаданне, то ён зможа знайсці сябе ў ІТ і цяпер. Проста шлях стаў больш складаным.

«Джунам трэба быць гатовымі да таго, што трэба будзе працаваць нейкі час за 300—400 даляраў за месяц, а калі ўжо пашанцуе, то заробак будзе расці, але ўжо не так, як гэта было гады тры таму.

Людзей, якія скончылі нейкія курсы ці ВНУ, становіцца ўсё больш, а працоўных месцаў, наадварот, менш. Таму цалкам лагічна, што прабіцца будзе няпроста, а заробкі могуць быць больш сціплыя».

Якія заробкі прапануюць па вакансіях?

Адна з самых высокіх указаных зарплат у раздзеле вакансій на dev.by — 5000—7000 даляраў. Столькі гатовы плаціць спецыялісту ўзроўню сеньёр з досведам працы ад пяці гадоў і англійскай мовай узроўню В2.

Скрыншоты з сайта devby.io

Сярод прапаноў для мідлаў можна знайсці вакансію з зарплатай $2200—2400. Столькі гатовы плаціць супрацоўніку, у якога ёсць досвед працы ў ІТ ад трох гадоў, два з якіх мусіць быць па працы з Yii2. Англійскую, мяркуючы па апісанні, дастаткова ведаць на ўзроўні пачаткоўца.

Для джуніяраў прапановы таксама сустракаюцца, але абяцаныя заробкі сапраўды невысокія — ад 300 даляраў за месяц.

У адной з вакансій айцішніку-пачаткоўцу з досведам працы ад шасці месяцаў абяцаюць зарплату ў памеры ад $40 да 1500 даляраў. Апроч невялікага досведу працы ў ІТ, ад яго патрабуецца сярэдні ўзровень валодання англійскай мовай.

Чытайце таксама:

Мінчанка аплаціла адны заняткі ў IT-школе. А праз год у шоку: яна вінаватая цану цэлага курса

Каго яшчэ ўзялі ў ПВТ і куды ідзе індустрыя на прыкладзе набору-2023

93% заявак на візы Poland.Business Harbour — ад беларуса

Каментары9

  • Питон
    13.09.2023
    ром, а какие были у тебя круги ранее? я вот тоже за $500-800 работал, но в начале 2000-х.. правда на жратву у меня уходило $50 в неделю и я еще снимал хату за $150 на автозаводской..
  • Инженер
    13.09.2023
    В целом это здоровая ситуация что итишник получает в среднем как и врач, бухгалтер или финансист, примерно так во всем западном мире, по крайней мере там нет такой диспропорции в пять раз как это было в Беларуси еще 3-4 года назад, когда зарплаты в ИТ секторе были в 5-7 раз выше чем в остальных отраслях.
  • джун
    14.09.2023
    В общем , нужно будет просто получать опыт и уезжать вон из Совка..., здесь будет минимум нужно таких

Вось закрытая статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць17

Вось закрытая статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце11

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах6

Пара пенсіянераў замерзла ў лесе пад Асіповічамі3

Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось закрытая статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць17

Вось закрытая статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →