Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1616

Лукашэнка — Мядзведзеў: хто каго ўзяў на змор?

Танны газ — за мытны звяз. Магчыма, такая выніковая формула перамоў у Крамлі 10 снежня. Тое-сёе пад выбары беларускае начальства сабе, мяркуючы па ўсім, выбіла.

Танны газ — за мытны звяз. Магчыма, такая выніковая формула перамоў у Крамлі 10 снежня. Яны былі беспрэцэдэнтна доўгімі і нервовымі.

Нават Мядведзеў потым прызнаўся, што адбыўся «эмацыйны абмен думкамі па ўсім парадку дня». Дый Газета.Ru сцвярджае, што «прэзідэнты і прэм’еры дзвюх краін на павышаных танах спрачаліся за зачыненымі дзвярыма», перад якімі дзяжурылі драбнейшыя сошкі ды журналісты. Няўжо нават цераз дзверы чуваць было?

Ва ўсякім разе, гэта, бадай, рэкорд у гісторыі «саюзнага будаўніцтва»: восем гадзін, паўнавартасны працоўны дзень! Столькі ў суме доўжыліся прымеркаваныя да чарговага пасяджэння Дзяржсавета саюзнай дзяржавы перамовы між беларускім ды расійскім кіраўніцвам. У тым ліку пяць гадзін заняла сустрэча ў вузкім коле: прэзідэнты сам-насам, потым з прэм’эрамі. Перыядычна ў кабінет выклікаліся іншыя службовыя асобы.

«Беларуская дэлегацыя не дзеля таго сюды прыехала, каб ад’язджаць з пустымі рукамі», — цытуе Газета.Ru неназванага беларускага чыноўніка.

Пастфактум заявы двух прэзідэнтаў былі даволі расплывістыя. Лукашэнка ўвогуле абмежаваўся голай інтэграцыйнай рыторыкай (кшталту «Саюзная дзяржава — «гэта не хімера, а рэальнае і найбольш прасунутае інтэграцыйнае фарміраванне на постсавецкай прасторы…»). Мядзведзеў даў зразумець, што намацаны кампраміс датычна нафты.

Застаецца гадаць, чым Мінск заплаціць за лагодныя ўмовы яе пастаўкі. Расійскія кампаніі, як вядома, даўно нацэліліся на комплекс «Нафтана» ды «Паліміра».
Згода прадаць расійцам БПС-банк (пра гэты ўказ Лукашэнкі абвешчана сёння) можа сведчыць, што Мінск пакрысе змякчае умовы распродажу актываў. А яшчэ са слоў Мядзведзева вынікае, што Крэмль націснуў на Лукашэнку ў пытанні хутчэйшай ратыфікацыі дамовы пра адзіную супрацьпаветраную абарону.

Дарэчы, вырашаць нафтавыя пытанні днямі ў Мінск прыедзе не абы-хто, а першы віцэ-прэм’ер Сечын, «крамлёўскі нафтавік», паплечнік Пуціна з суровай рэпутацыяй. Яму, у прыватнасці, прыпісваюць разгром «Юкаса».

Між тым позна ўвечары 10 снежня расійскія агенцтвы распаўсюдзілі інфу, што

цэны на газ і нафту для Беларусі налета могуць застацца такімі ж, як сёлета.

Што ж, цалкам імаверна, адно што спасылаюцца медыі найперш на Паўла Барадзіна. Так што пачакаем пацвярджэнняў з іншых крыніц.

Увогуле ж, шанцы атрымліваць ў 2010 годзе адносна танныя энерганосьбіты грунтуюцца на некалькіх чынніках. Па-першае, яны зараз у прынцыпе не на піку дарагоўлі, прычым цана газу карэлюецца з цаной нафты. Па-другое, Маскве сёння асабліва недарэчы газавыя войны ні з Украінай, ні з Беларуссю. Па-трэцяе, калі беларускі бок саступае ў продажы «фамільнага срэбра», у тым ліку акцый нафтахіму, дык халера з ім, дамо яшчэ трохі зніжак, думаюць у Маскве. Фактычна ж гэта самім сабе зніжкі!

І нарэшце,

Крэмль мусіць праплаціць згоду Лукашэнкі на траісты мытны звяз.

Мінск пайшоў на відавочныя саступкі (народ ужо на вушах ад падаражэння іншамарак), пры тым што яго мара — адзіная эканамічная прастора (чытай: энерганосьбіты па «роўнадамоўных» цэнах) — пакуль што ў густым тумане.

Між тым

мытны звяз — найперш важны для Масквы палітычны праект. І зараз, пакуль усё яшчэ ў падвешаным стане, трэба задобрыць наравістага партнёра, каб надта не падбрыкваў.

Карацей, сустракаць Новы год у акопах газавай вайны беларусам не давядзецца. Але тузаніна між хаўруснікамі будзе доўжыцца. Новы раўнд — днямі ў Астане: Лукашэнка, Мядзведзеў, Назарбаеў.

У тым мытным звязе нявырашаных праблем яшчэ два вазы і цэбар.

P. S. Паводле «Коммерсанта», беларуская дэлегацыя сапраўды брала на змор. У нумары ад 11 снежня выданне цытуе аднаго з расійскіх удзельнікаў перамоў.

«Беларускія чыноўнікі павялі дыскусію паводле загадзя напісанага сцэнару — яны ўзрывалі прадметную размову бясконцымі патрабаваннямі пра крэдыты, льготы, паслабленні ды выключэнні, — паскардзіўся крамлёвец. — Гэтыя просьбы паўтараліся дзесяткі разоў, з-за чаго гаворка займела друзлы характар».

Што ж, стыль немудрагелісты, але тое-сёе пад выбары беларускае начальства сабе, мяркуючы па ўсім, выбіла. Іншае пытанне — якім коштам.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары16

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ10

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ10

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →