Грамадства2222

Беларускія турысты выбіраюць Расію? Як змянілася геаграфія паездак беларусаў за мяжу ў 2022 годзе

Расійскія СМІ пішуць, што беларусы праз візавыя і геапалітычныя прычыны павярнуліся ў бок усходняй суседкі. Але не ўсё так адназначна, даведалася выданне BG.Media.

Турысты ў горным парку Рускеала ў Карэліі. Фота: sportishka.com

Самым масавым попытам у беларускіх турыстаў карыстаюцца кароткія паездкі ў Санкт-Пецярбург, піша расійскае выданне ratanews.ru. На яго думку, гэты горад замяніў беларусам Львоў, Прагу і іншыя еўрапейскія гарады, куды беларуская экскурсійная плынь была вельмі вялікая, а цяпер гэтыя паездкі немагчымыя ці абмежаваныя.

Турфірмы адпраўляюць людзей у Санкт-Пецярбург і аўтобусамі, і цягнікамі, у фармаце сіці-брэйкаў, ці з дадаткам — аднадзённым турам у Карэлію.

Дарэчы, менавіта беларускія турысты выратавалі ад значнага падзення продажаў тураў у Карэлію, лічыць дырэктар кампаніі «Ратас» Уладзімір Кучарэнка.

«На гэтым тыдні прымаем апошнія групы. У цэлым сезонам задаволеныя, хоць ён адназначна слабейшы за мінулы. Падзенне аб'ёмаў у кампаніі склала 8-10% у параўнанні з мінулым годам. І гэта яшчэ вельмі нядрэнна, таму што па рынку паказчык ніжэйшы.

Не ўпасці мацней у гэтым сезоне нам дапамаглі беларускія турысты, якія актыўна ехалі да нас цэлымі аўтобусамі. Калі б не яны, зніжэнне ў нашай кампаніі склала б не менш за 20-25%», — сказаў дырэктар турфірмы.

Таксама попытам у беларусаў карысталіся туры ў Маскву — цягніком і аўтобусам. Кошт чатырохдзённай паездкі ў Пецярбург або Маскву каля 120 даляраў.

Нароўні з Масквой і Пецярбургам нашы суайчыннікі наведвалі таксама Калінінград, гарады Залатога кальца і курорты Краснадарскага краю — Анапу, Геленджык, Адлер і Сочы.

Звесткі беларускай афіцыйнай статыстыкі

Паводле звестак Белстата, у топ-5 самых папулярных краін у беларускіх турыстаў у 2022 годзе ўвайшлі Турцыя, Расія, Егіпет, ААЭ і Грузія. Выязная турыстычная плынь склала 3,9 млн паездак.

Пры гэтым пакідалі межы Беларусі для арганізаваных падарожжаў у 111 краін свету 348,6 тысячы беларусаў. Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой склала восем дзён.

Самым папулярным кірункам у беларускіх турыстаў стала Турцыя. Туды ў 2022 годзе з'ездзілі 104,2 тысячы чалавек. На другім месцы — Расія (78,2 тысячы). Далей — Егіпет (50,9 тыс.), ААЭ (30,5 тысячы) і Грузія (21,3 тысячы).

Меркаванне прадстаўнікоў беларускага турбізнэсу

Павышаную цікавасць да Расіі эксперты тлумачаць візавымі і геапалітычнымі прычынамі. Таксама гэтаму спрыяюць маркетынгавыя намаганні расійскай турыстычнай адміністрацыі ў супрацоўніцтве з беларускімі калегамі.

Аднак апошнія не спяшаюцца падзяляць энтузіязм сваіх усходніх партнёраў.

«Пакуль не можам сказаць, што папулярнасць гэтых тураў вялікая», — кажа дырэктар беларускага прадстаўніцтва «Пегас Турыстык» Паліна Хадкевіч.

Дырэктарка беларускага прадстаўніцтва «Пегас Турыстык» Паліна Хадкевіч. Фота: www.toursoyuz.by.

«Я б не назвала турызм у Расію масавым, — згаджаецца з калегай кіраўніца беларускага тураператара «Бел-арыенцір» Ірына Бавенка. — Але беларускі рынак пачынае павольна паварочвацца да Расіі.

Не так даўно мы пачалі прапаноўваць туры ў Пскоў. Гэта звязана са з'яўленнем авіярэйса Мінск — Пскоў. Ляцець недалёка, білет танны. Наогул Расія — гэта велізарная колькасць варыянтаў. Да прыкладу, ты можаш за невялікія грошы прыляцець з Мінска ў Маскву, сесці на цеплаход і апынуцца ў Астрахані».

«Сярод многіх прапаноў па Расіі ў нас ёсць туры на Байкал, — распавядае кіраўнік кампаніі «Экатур-6» Міра Баран. —

Многія пытаюцца, але не многія ляцяць, бо гэта дарагі тур. Па цане параўнальны з адпачынкам у пяцізоркавых гатэлях Турцыі ці Арабскіх Эміратаў».

Заўважана, што беларускія патокі турыстаў у Расію актывізуюцца па тых напрамках, куды ёсць авія— або чыгуначныя зносіны. З Беларусі можна паляцець у Новасібірск, Екацярынбург, Перм, Краснаярск, Казань, Чалябінск, Самару, Калінінград, Санкт-Пецярбург, Маскву, Пскоў, Уфу і іншыя гарады. Гэты спіс пастаянна папаўняецца.

Каментары22

  • Hope
    27.09.2023
    Беларусы вымушаны выбіраць Расію, бо дзед нас усіх замазаў.
  • А хто вас прымушае туды ехаць?
    27.09.2023
    Hope, вельмі тупа ва ўсім вінаваціць аднаго чалавека.
  • нярускі са знакам якасці
    27.09.2023
    Юр, а калі беларусы грэліся ў Затоцы, пілі наліўкі ў Львове ці бадзяліся па Кіеве падчас Atlas weekend'аў, то, мабыць, былі ўкраінцамі са знакам якасці? Не пішыце бздуру, пліз.
    У нас на фірме падчас Харкаўскага контрнаступу планавалася мерапрыемства з выездам, то людзі прынцыпова вырашылі: у рашку не паедзем. Выбраліся ў адзін з нашых абласных гарадоў, дзе ў найлепшых рэстарацыях уздымалі тосты за вяртанне Балаклеі ды спявалі ў караоке забароненыя песні Казкі, Ляпіса і Бумбокса. Такі вось турызм.

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА1

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

У Вялікабрытаніі судзяць групу грамадзян Балгарыі, якіх падазраюць у шпіянажы на Расію

Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?69

Лакалізавалі дакладнае месца знаходжання расійскага фільтрацыйнага лагера ў Нароўлі, у якім катавалі ўкраінскіх палонных15

Някляеў: Вельмі шмат было зроблена памылак — і ўладай, і апазіцыяй20

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →