Грамадства88

Шпакоўскі замяніў Паўла Лёгкага. Таму дасталася пасада другога плана

Былы шэф прэс-службы Лукашэнкі, а пасля намеснік міністра інфармацыі і дыпламат Павел Лёгкі вярнуўся з дыпламатычнай пляцоўкі ў Мінск. 

Павел Лёгкі (злева) і Аляксандр Шпакоўскі. Калаж «Нашай Нівы»

Павел Лёгкі ў мінулым 10 год узначальваў лукашэнкаўскую прэс-службу, потым працаваў дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Расіі і намеснікам міністра інфармацыі. У канцы 2020-га яго зноў адправілі ў Расію на ранейшую пасаду дарадцы-пасланніка. На яго кадэнцыю прыпаў напад Расіі на Украіну і ўзмацненне кантролю Масквы над Мінскам.

Нядаўна на ягоную пазіцыю ў Маскве Лукашэнка прызначыў прапагандыста Аляксандра Шпакоўскага. 

А што сам Лёгкі? 

51-гадоваму дыпламату далі пасаду намесніка дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў — аналітычнай структуры, якая фінансуецца з бюджэту. 

Работы дзяржаўных аналітыкаў можна пачытаць на сайце БІСД.

Узначальвае БІСД палкоўнік Алег Макараў.

Сам Лёгкі — кадравы вайсковец, пачынаў кар'еру са службы ў арміі.

На сайце БІСД інфармацыя аб прызначэнні Лёгкага пакуль адсутнічае, але ён ужо фігуруе на мерапрыемствах БІСД.

Фота з тэлеграм-канала БІСД

Магчыма, Лёгкі будзе курыраваць інфармацыйнае ўпраўленне, якое займаецца даследаваннем інфармацыйнай прасторы, трэндамі і метрыкамі. 

Фармальна для Лёгкага ў параўнанні з яго ранейшымі пасадамі гэта паніжэнне, але па сутнасці — няпыльная праца, на якой можна расслабіцца. 

Каментары8

  • Клясычныя гісторыі лукашызму
    04.10.2023
    «Служи дурачок, получишь значок». А замест цябе паставяць паставяць чалавека, які ўмее толькі славасловіць расеюшку і ненакланяемага. Вось такі вось стандартны лёс любога лукашыста. А ім жа яшчэ ў 2020 годзе прапаноўвалі, казалі, угаворвалі: пераходзьце на наш бок, у лукашыстаў вы ня маеце пэрспэктываў... Не паслухаліся. Заканамерна атрымалі дулю з макам. Ну, і цяпер гэты атрымаў. Але яны з гэтага ніякай навукі для сябе не атрымаюць. Бо лукашыст ня быў бы лукашыстам, калі б ён умеў вучыцца і глядзець ну хоць бы на два крокі наперад.
  • Вероятный
    04.10.2023
    Так і не зразумеў, куды прызначылі Шпакоўскага, але віншую Аляксандра. Трэба больш трэшу і лулзаў. 
  • даведка
    04.10.2023
    Гигин, Шпаковский уже пристроены на тёплые места, Петровскому прочат вот-вот, остался ни с чем лишь Дерман.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць5

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць5

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →