Рыгор Кастусёў выйшаў з ШІЗА, ад яго хаваюць вынікі анкалагічнага даследавання
Пасля 10 сутак выйшаў з ШІЗА палітзняволены, былы старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які адбывае пакаранне ў калоніі «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі. Пра гэта са спасылкай на сваякоў паведаміў зяць палітыка Зміцер Антончык, які жыве ў Польшчы, паведамляе «Радыё Свабода».
«Расказаў, што цяпер вельмі баляць ногі. Ногі ацякаюць, бо ў яго моцны варыкоз. Ва ўмовах ШІЗА з варыкозам вельмі цяжка. Ноччу даводзіцца ляжаць на голых дошках, а ўдзень нармальна немагчыма нават пасядзець», — апісаў Зміцер Антончык сітуацыю Рыгора Кастусёва.
Па падліках сваякоў Кастусёва, з часу зняволення ў яго гэта быў чацвёрты тэрмін у штрафным ізалятары. За што гэтым разам быў пакараны палітвязень, сваякам невядома.
У верасні 2022 года суд прызнаў Рыгора Кастусёва вінаватым у змове з мэтай захопу ўлады і асудзіў на 10 гадоў зняволення. Яшчэ ў мінскім СІЗА ў яго дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Чарговае медыцынскае абследаванне палітвязень прайшоў у жніўні, але пра вынікі агляду і аналізаў яму не паведамілі.
«Сваякі кажуць, што спадар Рыгор і цяпер, пасля ШІЗА, не ведае вынікаў даследавання. Нічога не кажуць. І ён больш нічога пра стан здароўя не кажа», — сказаў Зміцер Антончык.
Чытайце таксама:
Зняволеную адвакатку Юлію Юргілевіч уганаравалі Міжнароднай прэміяй Тэр'е
-
«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць
-
Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром
-
У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам
Каментары