Усяго патроху44

«Апошні дзень Лукашэнкі» — новае шоу 

У комікаў з «Дызель-шоу» выйшаў новы гумарыстычны выпуск, у якім высмейваюцца рэжымы ў Беларусі і Расіі.

"Last day of Lukashenka" - Diesel show «Апошні дзень Лукашэнкі» — Дызель шоу «Последний день Лукашенко» - Дизель-шоу
«Апошні дзень Лукашэнкі». Скрыншот відэа Profisario / YouTube

«Дызель-шоу» — украінскі праект, але ў ім здымаюцца і беларускія комікі.

«У Беларусі дзве бяды — Бацька і дурні з Расіі», — так пачынае шоу былы ўдзельнік каманды КВЗ «ЧП» з Мінска Дзмітрый Танковіч. 

Новы выпуск складаецца з некалькіх сюжэтаў. У першым — сітуацыя, калі «Бацька не проста прапаў з інфапрасторы, а трапіў у сапраўдную кому».

У ролі доктара выступае беларус і экс-удзельнік каманды «ЧП» Яўген Смарыгін. Ён спрабуе праверыць рэакцыю Лукашэнкі на словы «Ціханоўская» і «Пуцін прасіў вярнуць доўг». Але рэакцыі ніякай.

— Дзіўна. Звычайна ён ад гэтых слоў нават з глыбокага наркозу выходзіў, — заўважае доктар і прапаноўвае «што-небудзь мацнейшае».

— «Жыве Беларусь!» — крычыць на вуха дыктатару доктар. Гэтым разам рэакцыя ёсць: у пацыента пачаў рухацца палец.

Для праверкі болевага рэфлексу доктар спрабуе выкарыстаць кувалду, але яму перашкаджае супрацоўнік КДБ (Дзмітрый Танковіч).

Чаму ж Лукашэнка патрапіў у такі стан?

— Ядзерная зброя, — тлумачыць доктар.

— Ён што, апраменіўся?

— Навярнуўся. Нам жа ядзерку перадалі. Ён палез на ракету сфатаграфавацца.

Далей комікі жартуюць, ці можа Лукашэнка памерці без ведама Масквы.

— Можа, ён таго… Хаця як таго. Загаду ж з Масквы не было. Правільна? — пытаецца кадэбэшнік.

— А што, ён без загаду не можа капыты адкінуць?

— Не, зразумела. Ёсць субардынацыя. Усё дакладна дамоўлена. Спачатку Пуцін. Потым наш.

Праз некаторы час доктар просіць:

— Вы там паспяшайцеся, таму што я доўга прыхоўваць не змагу.

— Ну вы пастарайцеся. Таму што, не дай бог, пра гэта даведаюцца ўкраінцы, — адказвае чыноўнік.

— І што? Нападуць з чатырох напрамкаў?

— Як яны нападуць, калі напрамак толькі ён ведае? — паказвае на Лукашэнку кадэбэшнік.

— Калі палякі пра гэта даведаюцца, то скажуць, што Лукашэнка цяпер як ААН — такі ж бездапаможны і нікому не патрэбны.

У пэўны момант зʼяўляецца прэс-сакратар, які хвалюецца, што сказаць народу.

— Трэба тэрмінова запісаць відэа, што з Бацькам усё ў парадку. — прапануе прэс-сакратар.

— Геніяльна. Як вы гэта зробіце? — пытаецца кадэбэшнік.

Не будзем усё пераказваць, заўважым толькі, што сюжэт мае нечаканую канцоўку.

У наступных частках шоу — гумарыстычныя сцэнкі, у якіх комікі жартуюць наконт вайны, мадэлююць сітуацыю пасяджэння спецыяльнага камітэта пасля таго, як «Пуцін усё», уяўляюць, наколькі магчыма наступленне на Украіну з Беларусі (яго ўдзельнікі размаўляюць паміж сабою на беларускай і ўкраінскай мовах і добра адзін аднаго разумеюць), шукаюць замену Лукашэнку і спецыяліста па нямецкіх танках для расійскай арміі.

Чытайце яшчэ:

У ютубе з'явілася сакавітае шоу пра беларускую мову

Ці зможа штучны інтэлект пісаць жарты пра Лукашэнку замест Славы Камісаранкі? Комік праверыў

Маскоўская каманда КВЗ пажартавала пра Прыгожына, Лукашэнку і электронныя позвы

Каментары4

  • Бобр
    26.10.2023
    Честно, тягомотина. У Скорохода посмешнее вышло
  • They
    26.10.2023
    Няхай Міклолка свайму вусатаму пакажа.
  • мощно и давно пора
    27.10.2023
    Low blow,сделают эту страницу ютюба "экстремистской", а пока тем кто за границей нужно по амбасадам разослать и Коленьке в китай. Сейчас вспоминается "поздний Брежнев" , когда все смеялись... Но выполняли дурницу.

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Усе навіны →
Усе навіны

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе22

Беларуска запісала тыкток пра вяртанне сына са школы — і сабрала 7 мільёнаў праглядаў5

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Галоўнае
Усе навіны →