Расійскі футбольны саюз (РФС) заключыў пагадненне з Беларускай федэрацыяй футбола, згодна з якім беларускія суддзі змогуць працаваць у Расійскай прэм'ер-лізе (РПЛ), паведаміў журналістам старшыня судзейскага камітэта РФС Павел Каманцаў, піша ria.ru.
Раней Каманцаў у эфіры тэлеканала «Матч! Премьер» паведаміў аб падпісанні таксама пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне судзейства з Федэрацыяй футбола Саудаўскай Аравіі.
«Ці патрэбныя нам наогул замежныя суддзі? Ну калі мы заключаем пагадненне, значыць мы так лічым. Нам трэба міжнароднае супрацоўніцтва, і нашы суддзі павінны развівацца. Яны набудуць нешта новае», — дадаў старшыня судзейскага камітэта РФС.
Каментары