У Польшчы злавілі беларуса на літоўскай фуры. Унутры было 17 сірыйцаў, тры іранцы і адзін іракец
На трасе А-2 у Польшчы сумесны польска-нямецкі патруль спыніў грузавы аўтамабіль Iveco з літоўскімі рэгістрацыйнымі знакамі. За рулём грузавіка знаходзіўся 33-гадовы беларус, які пастаянна жыве ў Літве, піша abw.by.
Калі памежнікі зазірнулі ў паўпрычэп грузавіка, то пабачылі ў ім 21 нелегальнага мігранта. 21 іншаземец (17 грамадзян Сірыі, трое іранцаў і адзін іракец) хаваўся ў спецыяльна сканструяваным адсеку (за падвойнай сцяной) паўпрычэпа. У іх не было дакументаў, якія даюць права на ўезд і знаходжанне ў Польшчы.
Кіроўцу затрымалі і ўзялі пад варту. Яго абвінавацілі ў дапамозе замежнікам перасекчы польска-нямецкую мяжу з парушэннем закона. Гэта можа пацягнуць пакаранне на тэрмін да трох гадоў.
На ўсіх нелегалаў былі ўскладзеныя абавязацельствы па вяртанні. Да вынясення рашэння аб выдварэнні з Польшчы сірыйцы знаходзяцца пад наглядам Памежнай службы, а астатнія замежнікі размяшчаюцца ў адным з цэнтраў для замежнікаў.
Каментары