Прэзідэнт Ірана Эбрагім Раісі заявіў, што Ізраіль сваімі дзеяннямі «перайшоў чырвоную рысу, якая можа прымусіць усіх прыняць меры», піша BBC.
«Вашынгтон просіць нас нічога не рабіць, але яны працягваюць аказваць шырокую падтрымку Ізраілю. ЗША пасылалі сігналы «Восі супраціву», але атрымалі выразны адказ на поле бою», — напісаў ён у твітары.
У «Вось супраціву» ўваходзяць сілы на Блізкім Усходзе, у тым ліку ХАМАС, якія падтрымлівае Іран.
Улады ЗША папярэджваюць Іран аб неабходнасці не ўмешвацца ў вайну, імкнучыся перадухіліць маштабнейшы рэгіянальны канфлікт.
Раісі раней заяўляў, што Іран не мае намеру прытрымлівацца перасцярогаў ЗША.
Каментары
А Иран еще только угрожает.
Газа невелика.
И может закончится раньше, чем грозные речи её "союзников".