Класічная смакавая камбінацыя, якая прыйдзецца даспадобы амаль усім.
У гэтага папулярнага рэцэпта ёсць некалькі назваў: яе называюць і заходні амлет, і дэнверскі амлет, і амерыканскі амлет, і проста амлет з гароднінай і сасіскамі. Асабліва папулярны такі сняданак у жыхароў паўднёва-заходніх штатаў ЗША.
Гэтая сытная страва ідэальна падыдзе для сняданку напярэдадні насычанага дня, у які запланавана шмат спраў ці актыўнасцяў. Істотная перавага — для дэнверскага амлета спатрэбяцца інгрэдыенты, якія, магчыма, ужо ёсць на вашай кухні.
Спатрэбіцца:
- 5 вялікіх яек
- соль і молаты чорны перац. Нагадаем, што калі ён свежа памолаты, то больш араматны
- 55 г сыру (чэдару ці іншага)
- трохі папрыкі, парэзанай кубікамі памерам каля 1,5 см
- 70 г вяндліны (скрылёчкі тры), нарэзанай кавалачкамі каля 1,5 см
- шчопаць вэнджанай папрыкі
Як гатаваць:
- У сярэдняй місцы прыпраўце яйкі соллю і перцам, затым узбіце да атрымання аднастайнай пены. Адстаўце ўбок.
- Пакладзіце сыр у гарачатрывалую міску сярэдняга памеру. У 25-сантыметровай патэльні з антыпрыгарным пакрыццём растапіце 1 сталовую лыжку масла на сярэднім агні, памешваючы, пакуль яно не падрумяніцца. Дадайце папрыку і цыбулю, прыпраўце соллю і гатуйце, час ад часу памешваючы, пакуль яны не стануць мяккія і не пачнуць падсмажвацца — каля шасці хвілін. Дадайце вяндліну і гатуйце, перыядычна памешваючы, пакуль гародніна і вяндліна не падсмажацца месцамі і не запахнуць прыемным дымком — яшчэ прыкладна 5 хвілін. Дадайце вэнджаную папрыку і чорны перац. Пакладзіце гародніну і вяндліну ў сыр і перамяшайце.
- Пратрыце патэльню і пастаўце на сярэдні агонь. Дадайце астатнюю адну сталовую лыжку масла і гатуйце, пакуль яно не растане і не пасмажыцца. Зноў узбіце яйкі да з’яўлення пены, затым дадайце ў патэльню і гатуйце, ссоўваючы сіліконавай лапаткай краі да цэнтра і нахіляючы патэльню, каб размеркаваць сырое яйка знізу. Працягвайце ссоўваць яйкі па краях і нахіляць патэльню, працуючы па ўсім перыметры патэльні, пакуль амлет амаль не застыне — прыкладна 45 секунд.
- Пасыпце палову амлета вяндлінай, гароднінай і сырам, зніміце з агню, накрыйце вечкам і дайце амлету настаяцца да таго часу, пакуль ён амаль ці цалкам не прыгатуецца зверху (у залежнасці ад таго, якая кансістэнцыя вам падабаецца) — каля 1 хвіліны.
- Сіліконавай лапаткай аддзяліце краі амлета ад патэльні і страсяніце патэльню, каб пераканацца, што ён не прыліп. Акуратна складзіце амлет напалову, каб закрыць начынне, затым перакладзіце яго на талерку і адразу ж падавайце.
Каментары
а тыпу - жры ублюдак