Якім было дзяцінства ў савецкай Беларусі
Шмат хто з чытачоў вырас у савецкія часы. Гэты тэст дапаможа абудзіць успаміны пра дзяцінства ў гады "застою" і "перабудовы". Спадзяемся, што і сярод малодшых пакаленняў знойдуцца людзі, каму цікавы той час. Так што наперад у мінулае!
Стартуем
Амаль што ў кожнай беларускай сям'і ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, дзе былі малыя дзеці, можна было пабачыць зборнік народных калыханак, пацешак, гульняў у апрацоўцы Васіля Віткі з прыгожымі малюнкамі такіх беларускіх мастакоў, як Алена Лось, Уладзімір Басалыга, Наталля Паплаўская. Якую назву ён меў?
На жаль, вы не адгадалі. "Чытанка-маляванка" аўтарства Васіля Віткі з малюнкамі Алега Луцэвіча выйшла ў 1971 годзе і таксама была амаль ў кожным доме, але правільны адказ — "Ладачкі-ладкі".
Бінга!
На жаль, вы не адгадалі. Правільны адказ — "Ладачкі-ладкі".
На жаль, вы не адгадалі. Правільны адказ — "Ладачкі-ладкі".
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Звычайна дзеці не любяць з бацькамі хадзіць па магазінах. Але ў гэты ўнівермаг яны самі прасіліся. Ён прывабліваў наяўнасцю эскалатара. Да з'яўлення метро хіба што толькі ў гэтым месцы сталіцы можна было пракаціцца на ім.
Так! Універмаг "Беларусь", уведзены ў эксплуатацыю ў 1978 годзе, быў абсталяваны эскалатарам.
На жаль, не. ГУМ не меў і не мае эскалатара. Наведвальнікі маюць магчымасць скарыстацца эскалатарам ва ўнівермагу "Беларусь", які там працуе з адкрыцця ў 1978 годзе.
На жаль, вы памыліліся. Эскалатар у ЦУМЕ з'яўвіўся пасля рэканструкцыі ў часы незалежнасці. А вось у часы БССР у Мінску эскалатар быў ва ўнівермагу "Беларусь", які адкрыўся ў 1978 годзе.
Вы памыліліся. Гандлёвы дом "На Нямізе" пачаў дзейнічаць толькі ў 1993 годзе. А на эскалатары каталіся ва ўнівермагу "Беларусь", які там працуе з адкрыцця ў 1978 годзе.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У тыя часы ўсе вучні малодшых класаў павінны былі выпісваць газету для беларускіх школьнікаў. Якую назву яна мела?
Так! "Зорька" пачала выдавацца ў 1945 годзе і была органам ЦК ЛКСМ Беларусі. Яе змест быў накіраваны на школьнікаў малодшых (акцябрат) і сярэдніх (піянераў) класаў. Але ў асноўным выпісваць гэту газету прымушалі малодшых школьнікаў.
Памыляецеся. "Пионерскую правду" , якая выдавалася ў Маскве, выпісвалі школьнікі сярэдніх класаў. А вось малодшыя (акцябраты) павінны былі выпісваць "Зорьку", якая была органам ЦК ЛКСМ Беларусі.
На жаль, вы памыліліся. "Вясёлка" — гэта дзіцячы часопіс. А вось газетай, якую павінны былі выпісваць малодшыя школьнікі-акцябраты беларускіх школ, была "Зорька" — орган ЦК ЛКСМ Беларусі.

Памыляецеся. "Мурзилка" — гэта часопіс, які выдаваўся ў Маскве з 1924 года. А вось газетай, якую павінны былі выпісваць малодшыя школьнікі-акцябраты беларускіх школ, была "Зорька" — орган ЦК ЛКСМ Беларусі.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Сярод дзяцей вялікай папулярнасцю карысталася перадача "Калыханка", якая з'явілася на экранах у 1982 годзе. Ці пазнаяце вы адну з першых яе вядучых?
Так! Гэта Таццяна Мацюшэнка, якую у "Калыханцы" называлі "цёцяй Таней".
На жаль, вы памыліліся. Зінаіда Бандарэнка таксама была сярод першых вядучых "Калыханкі", але на здымку Таццяна Мацюшэнка, ці "цёця Таня".
Не. Імя Веры Ропат таксама было вельмі вядомым ў БССР. Але яна была вядучай на радыё. На здымку Таццяна Мацюшэнка, ці "цёця Таня".
Вы памыліліся. На здымку — Таццяна Мацюшэнка, ці "цёця Таня".
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Апрача мультфільмаў вытворчасці савецкіх кінастудый у "Калыханцы" можна было пабачыць і "мульцікі" суседніх краін. Як звалі вось гэтага героя польскага мультыплікацыйнага серыяла?
На жаль, вы памыліліся. Філемон быў катом з вядомага польскага мультсерыяла 1970-х гадоў "Прыгоды ката Філемона" (пол. Przygody kota Filemona). А на ілюстрацыі — сабака па мянушцы Рэкс (пол. Reksio). Усяго з 1967 па 1988 гады было знята 65 эпізодаў.

Бінга! Менавіта такую мянушку меў славуты герой польскага мультсерыяла "Рэкс" (пол. Reksio). Усяго з 1967 па 1988 гады было знята 65 эпізодаў.
На жаль, аы памыліліся. Мянушку "Вушасцік" меў мядзведзік, які таксама быў героем полькага серыяла "Мядзьведзь Вушасцік" (пол. Miś Uszatek). Але на ілюстрацыі — сабака па мянушцы Рэкс (пол. Reksio). Усяго з 1967 па 1988 гады было знята 65 эпізодаў.
Не. Матолек — гэта козлік, герой польскага мультсерыла "Дзіўныя прыгоды козліка Матолька" (пол. - Dziwne przygody Koziolka Matolka). А на ілюстрацыі — сабака па мянушцы Рэкс (пол. Reksio). Усяго з 1967 па 1988 гады было знята 65 эпізодаў.

Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
На спевах у тыя часы абавязкова развучвалі песню на словы Інэсы Буднік і музыку Ігара Лучанка, якая пачыналася такімі словамі:
Фарбуе верасень лісты
Ў асенні колер.
Сышліся зноў і я, і ты
У роднай школе.
А кожны з нас, а кожны з нас
Старэйшы стаў за гэты час,
На год старэйшы стаў наш клас.

Як яна называлася?
Шкада, але вы памыліліся. Правільны адказ — "Зноў у школе".
Так! Менавіта песня "Зноў у школе" ўваходзіў у падручнік па такім прадмеце, як "Спевы", і была абавязковая для выканання.
Шкада, але вы памыліліся. Правільны адказ — "Зноў у школе".
Шкада, але вы памыліліся. Правільны адказ — "Зноў у школе".
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У познесавецкі перыяд беларускім дзецям сталі даступныя першыя імпартныя жвачкі з каляровымі ўкладышамі. Які брэнд патрапіў першым на прасторы нашай рэспублікі?
Не. Гісторыя кітайскай жавачкі Bombibom пачынаецца ў пачатку 1990-х. Правільны адказ — Donald. Гэтая жвачка з'явілася на прасторах СССР у час перабудовы. Яе выпуск скончыўся ў снежні 1989 года. А прадаваліся жвачкі яшчэ да сканчэння тэрміну прыдатнасці (1992-1993).
Вы не памыліліся. Гэтая жвачка з'явілася ў продажы ў час перабудовы. Яе выпуск скончыўся ў снежні 1989 года. А прадаваліся жвачкі яшчэ да сканчэння тэрміну прыдатнасці (1992-1993)
На жаль, не. Турэцкая жавачка Love is набыла папулярнасць у 1990-х. А першай масава даступнай стала жвачка Donald. Яе выпуск скончыўся ў снежні 1989 года. А прадаваліся жвачкі яшчэ да сканчэння тэрміну прыдатнасці (1992-1993).
Памылка. Турэцкая жвачка Turbo таксама была вельмі папулярнай ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х. Але першай масава даступнай стала жвачка Donald. Яе выпуск скончыўся ў снежні 1989 года. А прадаваліся жвачкі яшчэ да сканчэння тэрміну прыдатнасці (1992-1993).
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У 1980-х гадах вялікай папулярнасцю карыстаўся рэспубліканскі тэлевізійны фестываль юных выканаўцаў і музыкантаў. Якую ён меў назву?
Вы памыляецеся. Тэлевізійны конкурс "Сузор'е надзей" пачаў ладзіцца з 2003 года. А вось у 1980-х гадах вялікай папулярнасцю карыстаўся рэспубліканскі тэлевізійны фестываль юных выканаўцаў і музыкантаў "Чырвоныя гваздзікі".
Бінга. Манавіта "Чырвоныя гваздзікі" былі тым конкурсам, пра ўдзел у якім марылі беларускія школьнікі.
Не. Тэлевізійны конкурс "Усе мы родам з дзяцінства" праводзіўся ў 1990-х гадах. А вось у 1980-х вялікай папулярнасцю карыстаўся рэспубліканскі тэлевізійны фестываль юных выканаўцаў і музыкантаў "Чырвоныя гваздзікі".
Вы памыліліся. Тэлеконкурс "Зорны дыліжанс" быў праектам СТБ і праводзіўся ў пачатку 2000-х. А вось у 1980-х вялікай папулярнасцю карыстаўся рэспубліканскі тэлевізійны фестываль юных выканаўцаў і музыкантаў "Чырвоныя гваздзікі".
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Сярод мноства дзіцячых гульняў той эпохі былі і тыя, у якіх хлопцы звычайна не прымалі ўдзелу. Якая з ніжэй пералічаных гульняў лічалася "дзявочай"?
Сапраўды так! Хоць на здымку ў рызінку скача хлопчык, гэта хутчэй выключэнне. Мала хто з хлопчыкаў рашаўся паскакаць разам з дзяўчатамі. Калі не верыце, спытайце ў сваіх бацькоў ці дзядуль.
Не. У "Класікі" скакалі ўсе да гадоў 10. Правільны адказ — "Рызінка". Хоць на здымку ў рызінку скача хлопчык, гэта хутчэй выключэнне. Мала хто з хлопчыкаў рашаўся паскакаць разам з дзяўчатамі. Калі не верыце, спытайце ў сваіх бацькоў ці дзядуль.
Вы памыляецеся. У гэту гульню з задавальненнем гулялі ўсе. А вось "дзявочай" лічылася гульня ў "Рызіначку". Хоць на здымку ў рызінку скача хлопчык, гэта хутчэй выключэнне. Мала хто з хлопчыкаў рашаўся паскакаць разам з дзяўчатамі. Калі не верыце, спытайце ў сваіх бацькоў ці дзядуль.
Як вы маглі так падумаць? У "Казакоў-разбойнікаў" гулялі ўсе. А вось "дзявочай" лічылася гульня ў "Рызіначку". Хоць на здымку ў рызінку скача хлопчык, гэта хутчэй выключэнне. Мала хто з хлопчыкаў рашаўся паскакаць разам з дзяўчатамі. Калі не верыце, спытайце ў сваіх бацькоў ці дзядуль.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Ну і апошняе пытанне. У якой гульні вядоўца, падкідваючы мячык, выкрыкваў імя аднаго з гульцоў?
Не. Гэта гульня "Штандар". Правілы такія: Удзельнікі разбягаюцца ў розныя бакі ў той момант, як вядучы падкідвае мяч уверх і называе імя дзіцяці, напрыклад «Штандар, Вася!». Той, каго назвалі, павінен падбегчы, злавіць мяч і сказаць "Стоп!". Усе спыняюцца. Дзіця з мячом спрабуе патрапіць у аднаго з удзельнікаў гульні. Той, у каго патрапілі, становіцца вядучым і гульня паўтараецца.
Дакладна! Гэта "Штандар". Правілы такія: Удзельнікі разбягаюцца ў розныя бакі ў той момант, як вядучы падкідвае мяч уверх і называе імя дзіцяці, напрыклад «Штандар, Вася!». Той, каго назвалі, павінен падбегчы, злавіць мяч і сказаць "Стоп!". Усе спыняюцца. Дзіця з мячом спрабуе патрапіць у аднаго з удзельнікаў гульні. Той, у каго патрапілі, становіцца вядучым і гульня паўтараецца.
На жаль, не. Гэта гульня "Штандар". Правілы такія: Удзельнікі разбягаюцца ў розныя бакі ў той момант, як вядучы падкідвае мяч уверх і называе імя дзіцяці, напрыклад «Штандар, Вася!». Той, каго назвалі, павінен падбегчы, злавіць мяч і сказаць "Стоп!". Усе спыняюцца. Дзіця з мячом спрабуе патрапіць у аднаго з удзельнікаў гульні. Той, у каго патрапілі, становіцца вядучым і гульня паўтараецца.
На жаль, не. Гэта гульня "Штандар". Правілы такія: Удзельнікі разбягаюцца ў розныя бакі ў той момант, як вядучы падкідвае мяч уверх і называе імя дзіцяці, напрыклад «Штандар, Вася!». Той, каго назвалі, павінен падбегчы, злавіць мяч і сказаць "Стоп!". Усе спыняюцца. Дзіця з мячом спрабуе патрапіць у аднаго з удзельнікаў гульні. Той, у каго патрапілі, становіцца вядучым і гульня паўтараецца.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Сучаснік
Хіба што вы з таго пакалення, для каго часы позняга БССР з'яўляюцца "сівою даўніною".
Па новай
Сучаснік
Хіба што вы з таго пакалення, для каго часы позняга БССР з'яўляюцца "сівою даўніною".
Па новай
Аматар
Па ўсім відаць, што вы нешта чулі пра тое, чым займаліся і чым жылі дзеці ў познім БССР. Але гэты перыяд не ўяўляе для вас асаблівага інтарэсу.
Па новай
Аматар
Па ўсім відаць, што вы нешта чулі пра тое, чым займаліся і чым жылі дзеці ў познім БССР. Але гэты перыяд не ўяўляе для вас асаблівага інтарэсу.
Па новай
Знаўца
Вы шмат што ведаеце з таго часу і можаце быць аўтарытэтным знаўцам перыяду. Не будзе дзіўным, калі ў вас захоўваюцца ўкладышы ад жавачкі Donald ці вы чытаеце разам са сваімі ўнукамі "Ладачкі-ладкі".
Па новай
Эксперт
Выглядае на тое, што вы прафесійна займаецеся познесавецкім перыядам. Падзяліцеся сваімі ведамі з блізкімі!
Па новай