Што зрабіць, калі ў цябе лега-рука? Вядома, лега-кубачак да яе!
Блогер Трэйс Уілсан нарадзіўся без правай рукі і цяпер ён мае біянічную руку. Ці дакладней — рукі. У яго, напрыклад, ёсць рука са светлавым мячом як у «Зорных войнах» і яшчэ адна — у стылі анімэ «Нарута».
А нядаўна ён падзяліўся ролікам, дзе паказаў сваю найноўшую руку ў стылі LEGO. У каментарах у яго спыталі: «Як жа ты будзеш трымаць кубачак гарбаты з такой рукой?». Трэйс не разгубіўся і зрабіў адмысловы кубачак.
Свае біянічныя рукі блогер друкуе на ўласным 3D-прынтары. Трэйс таксама піша дзіцячыя кнігі, якія дапамагаюць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі паверыць у сябе і паўнавартасна жыць, нягледзячы на медыцынскі дыягназ.
Каментары