Толькі ў адной паліклініцы Гомеля знішчылі амаль 100 тысяч вакцын супраць кавіду, а справаздачыліся, што зрабілі прышчэпкі
Па крымінальнай справе праходзяць загадчык аддзялення гомельскай паліклінікі і старшая медсястра.
Паводле пракуратуры, загадчыца аддзялення і старшая медсястра, будучы адказнымі за арганізацыю і правядзенне вакцынацыі супраць кавіду і грыпу, з красавіка 2021 года па май 2023 года давалі падначаленым супрацоўнікам незаконныя ўказанні аб завышэнні звестак пра аб'ёмы зробленых вакцынацый.
Затым недакладная інфармацыя ўносілася ў журналы ўліку, а таксама ў акты аб колькасці выкарыстаных вакцын «Грыпол Плюс», «Гам-Кавід-Вак (Спутнік V)», «Спутнік лайт» «Vego Cell», кубінскай «Саберана» і «Кавівак».
У сваю чаргу, медыцынская сястра прышчэпачнага кабінета, дапамагаючы калегам, сістэматычна знішчала вакцыны ў колькасці, адлюстраваным у журнале пра вакцынацыю насельніцтва.
У выніку было знішчана звыш 92 тысяч доз вакцын коштам каля 2,7 млн рублёў.
Чытайце таксама:
У Мінскую інфекцыйную бальніцу даволі часта паступаюць пацыенты з кавідам
У Цэнтры імя Гамалеі дапусцілі перанос выпуску абноўленага «Спутніка»
Рост захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў студзені-лютым
Каментары