У гэтым сезоне вакцынуюць трохвалентнай вакцынай для прафілактыкі грыпу расійскай вытворчасці, вакцынамі «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і четырохвалентнай «Інфлювак Тэтра» (Швейцарыя). Вакцын дастаткова па ўсёй краіне.
Мінздароўя з улікам неабходнасці дапрышчапіць групы рызыкі супраць грыпу падоўжыла перыяд вакцынацыі да канца 2023 года.
«Таму ўсе ахвотныя, якія не паспелі прышчапіцца ў кастрычніку — лістападзе, могуць цалкам спакойна пайсці ў сваю паліклініку па месцы жыхарства і атрымаць прышчэпку супраць грыпу ў снежні», — паведаміла БелТА начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан.
У Мінздароўя нагадалі, што ў першую чаргу абарона ад грыпу важная для груп высокай рызыкі.
Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, людзі за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі.
Вакцынавацца рэкамендуецца дзецям і дарослым, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. Таксама гэта важна зрабіць работнікам сфер адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы, міліцыянерам.
Каментары