Каментары да артыкула

Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым

  • мда
    01.12.2023
    у вас нейкі хатнік-экстрыміст завёўся па ходу. ужо гадаю, якая ж парада будзе наступнай?
  • Serge
    01.12.2023
    Уяўляю як здзівяцца мае дзеці, прыйшоўшы дадому са школы, калі адкрыюць маразілку, каб нечым падсілкавацца і ўбачаць там мае туфлі. Падумаюць, што у таты дах паехаў.
  • Баба Зося
    01.12.2023
    Звары свае брудныя шкарпэткі. Эфект будзе двойчы станоўчым
  • Жвір
    01.12.2023
    Абутак, што не прызначаны для зімовага (халоднага) сезону, можа проста разваліцца ў тым маразільніку. Бо матар'ялы, клеі, фарбы ня будуць мець рэзыстансу да мінусавых тэмператур. А ўвогуле, зашмат дураты замест парадаў. :)
  • Ачумелыя ручкі
    01.12.2023
    Дзякуй! Чакаем новых нятленак а-ля 'прыклейце на падэшву наждачку, каб не паслізнуцца', 'намажце часнаком дарожкі на кухні, каб пазбавіцца ад рудых мурашоў', 'утыркніце ў кавалак мыла металічную накрыўку ад піва - і падвешвайце яго на магніце' і г.д.

    Я ўжо пачынаю думаць, што вы праз гэтыя абсурдныя парады перадаеце нейкія сакрэтныя сігналы шпіёнам :)))
  • Жвір
    01.12.2023
    І чаму толькі Рэкер, а дзе Марко, Белвест ці Елефантс ?
  • якое небудзь
    02.12.2023
    Я таксама чакаю наступную параду. С кожным разам усё мацней) Не ведаю, якiя наркотыкi вы там спажываеце.
  • мда
    02.12.2023
    норм. зато весела) а тое такія навіны астатнія, што жах