Грамадства22

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Учора стала вядома, што ў Полацку і Наваполацку затрымалі каля 40 чалавек. Былыя работнікі «Нафтана» не выключаюць, што пасля гэтага можа здарыцца чарговая хваля звальненняў.

Фота: прадпрыемства «Нафтан»

Пра затрыманні, якія прайшлі ў канцы мінулага тыдня па справе незалежнага прафсаюза «Нафтана», паведамляў «Позірк». Частку людзей пасля адпусцілі. Больш дэталяў «Нашай Ніве» распавёў былы нафтанавец, актывіст «Рабочага руху» Аляксандр Сакалоў.

Паводле яго звестак, затрыманні праводзіліся на «Нафтане», «Паліміры» і нават у ведамаснай паліклініцы — у ліку затрыманых ёсць і медыцынскія сёстры, і лекары:

«Кагосьці затрымлівалі дома, і тады адразу рабілі ператрус. Кагосьці хапалі на працы або пасля змены, і таксама везлі дахаты».

Сакалоў лічыць, што прычына масавых затрыманняў і допытаў наступная. 12 снежня ў лідаркі ліквідаванага ўладамі незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай заканчваецца тэрмін утрымання пад вартай. У следства бракуе доказаў, і цяпер іх «вытрасаюць» з тых, хто меў дачыненне да дзейнасці незалежнага прафсаюза.

«Цяпер яе трымаюць у віцебскім СІЗА, і следчым тэрмінова патрэбныя падставы, каб чарговы раз працягнуць яе знаходжанне пад вартай. Таму праводзяць ператрусы і дапытваюць людзей пра дзейнасць прафсаюза і ўдзельнікаў агульнанацыянальнага страйку. Некаторым пагражаюць, што «закрыюць» таксама».

Вольга Брыцікава і работнікі «Нафтана». Фота: gazeta.naftan.by

Былы работнік «Нафтана» не бярэцца назваць колькасць тых, каго адпусцілі пасля гутаркі ў міліцыі, а каго пакінулі за кратамі, знайшоўшы «крамолу» ў тэлефоне ці ў сацыяльных сетках. 

«Многія баяцца распавядаць, што іх затрымлівалі і апытвалі. Многія не кажуць, што на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за рэпосты і спасылкі з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў. Нібыта гэта на нешта паўплывае! Усё высвятляецца вельмі хутка — калі чалавека звальняюць.

На «Нафтане» існуе такая практыка: калі чалавека затрымліваюць да суда на 72 гадзіны, то потым яго выклікаюць ва ўпраўленне ўнутранай бяспекі і прапануюць звольніцца самому. Калі адседзеў «суткі» — гэта сто адсоткаў звальненне за прагулы. Тым часам шараговых работнікаў на «Нафтане» катастрафічна не хапае, пра гэта ў адкрытую кажуць кіраўнікі. Але прыходзіць чарговы спіс на звальненне — і ўсе падпісваюць».

Падобна, што «Нафтан» чакаюць чарговыя масавыя звальненні. Бо маштаб затрыманняў гэтым разам уражвае. Прадстаўніку «Рабочага руху» вядома, што рабілі ператрусы і затрымлівалі людзей прадстаўнікі розных сілавых структур — ад КДБ і АМАПу да ўчастковых і інспектараў па справах няпоўнагадовых.

«На «Нафтане» часта прыгадваюць Вольгу Брыцікаву, — кажа Аляксандр Сакалоў. — Яна адпрацавала на прадпрыемстве 16 год, пакуль яе не звольнілі за тое, што агучыла патрабаванні работнікаў аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі і чальцоў ЦВК пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Людзі ёй спачуваюць.

Часам выказваюць шкадаванне, што яна не з'ехала за мяжу пасля цэлага шэрагу арыштаў па адміністрацыйных справах — толькі ў 2022 годзе яна правяла за кратамі агульным лікам 105 сутак, з іх 75 сутак запар. Але і пасля гэтага яна казала: тут мая Беларусь, тут мой дом, і я нікуды адсюль не паеду».

У межах крымінальнай справы Вольгу Брыцікаву затрымалі ў жніўні 2023 года. Следства вінаваціць жанчыну паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне санкцый).

Каментары2

  • Ерома
    05.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    05.12.2023
    Сняться в кино и озвучить перед камерой текст не предлагали? Будут!

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →