За лістапад у Беларусі прададзена 3057 легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў, у тым ліку 2689 легкавых. Гэта рэкордны паказчык продажаў за месяц у бягучым годзе, паведамляе Office Life са спасылкай на кіраўніка Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргея Варыводу.
Раней у кастрычніку пакупнікоў знайшлі 2360 новых легкавых аўтамабіляў, у верасні — 2058, а ў жніўні — 2019.
За студзень — лістапад 2023 года тэмп аднаўлення рынку легкавых аўтамабіляў дасягнуў 140%, а ў дачыненні да лістапада мінулага года рынак вырас на 340%. Месяцам раней гэты паказчык быў роўны 478,7%.
На думку Сяргея Варыводы, гэтыя лічбы сведчаць аб паступовым вычарпанні эфекту нізкай базы і запаволенні тэмпу аднаўленчай дынамікі.
Пашырыўся і мадэльны шэраг прадаваных аўтамабіляў. У пачатку года аўтадылеры паведамлялі аб продажах 35 мадэляў новых машын, а ў лістападзе гаворка ішла ўжо пра 75 мадэляў.
Пры гэтым доля легкавых аўтамабіляў кітайскіх марак у справаздачным месяцы перавысіла 84%. Канцэрн «БелДжы», у сваю чаргу, забяспечыў 70% усіх дылерскіх продажаў.
Каментары
а рэвалюцыи там- дзе грошау няма..