Школьніца ішла мэтанакіравана забіваць аднакласніцу з-за хлопчыка. Што вядома пра стральбу ў бранскай школе
14-гадовая Аліна ў бранскай школе мэтанакіравана ішла забіваць аднакласніцу — 13-гадовую Марыю Н. Паводле папярэдняй інфармацыі, у дзяўчынак быў канфлікт, піша Mash. Астатнія пацярпелыя проста трапілі пад гарачую руку.
Канфлікт Аліны і Марыі завязаўся з-за хлопчыка – іх 14-гадовага аднакласніка Мікіты (імя зменена). Дзяўчынкі не маглі яго падзяліць паміж сабой. Сам хлопчык таксама быў паранены. Ён і яшчэ чатыры чалавекі цяпер шпіталізаваны.
Вядома, што сястра-блізніца Аліны — 14-гадовая Даша — таксама ціхоня. Пра стральбу яна нічога не ведала. У момант трагедыі дзяўчынка была ў кабінеце і не пацярпела.
Вучаніца гімназіі расказала РІА «Навіны», што дзеці спачатку падумалі, быццам нехта б'е мячом аб сцяну.
«Мы пачулі нейкія гукі, удары, падумалі, што гэта мяч б'ецца аб сцяну, падумалі, што фізкультура. Але настаўніца выйшла ў калідор і кажа: «Не, гэта нешта страшнае».
Пасля гэтага вучні пачалі барыкадавацца — хлопчыкі завалілі дзверы партамі, нехта з дзяўчынак патэлефанаваў па нумары 112.
Здарэнне адбылося ў бранскай гімназіі № 5. Аліна, вучаніца 8 «А» класа адкрыла агонь падчас урока біялогіі. Яна паднялася на чацвёрты паверх, увайшла ў кабінет і пачала страляніну.
Дзяўчынка параніла пяцярых, забіла 13-гадовую аднакласніцу, а потым і сябе. Бацьку дзяўчынкі затрымалі.
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары