Аляксей Талай стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа
«Гэты год стаў асабліва прадуктыўным у сумеснай абароне правоў дзяцей з Украіны і з Данбаса нашым фондам і БЧК!» — напісаў паралімпіец Аляксей Талай, які апякуецца над дзецьмі, вывезенымі ў Беларусь з Данбаса, у сваім інстаграме.
Талай лічыць, што пазіцыя Лукашэнкі «жыць і працаваць толькі ў інтарэсах сваёй Радзімы і не скакаць пад дудку чужынцаў сугучная і грамадскім арганізацыям і простым людзям».
Ён мяркуе, што няма нічога кепскага ў тым, што афіцыйны Мінск выключылі з Міжнароднай арганізацыі Чырвонага Крыжа менавіта таму, што Беларусь адмовілася здымаць з пасады генеральнага сакратара Дзмітрыя Шаўцова.
«Ну, а мы працуем у ранейшым рэжыме і далей. Мы, дэмакратычная рэспубліка і не «сартуем» дзяцей па колеры скуры, вызнанні рэлігіі і геаграфіі пражывання ў адрозненне ад заходніх (не) партнёраў. Мы не гандлюем праўдай і не здраджваем братам і сёстрам!», — рэзюмаваў ён.
1 снежня Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца паведаміла, што сяброўства ў ёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прыпынена. Гэта звязана з невыкананнем беларускай арганізацыяй патрабавання да 30 лістапада вызваліць ад пасады кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова, які наведваў Данбас.
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску
Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства
Пад Барысавам пачалі ствараць дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр Аляксея Талая
У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вучаць: «Тут ты паслужыш вялікай Расіі»
Талай зноў прывёз у Беларусь дзяцей з Данбаса
Каментары