Ён праходзіў тэрміновую службу ў Мазырскім памежным атрадзе.
«Цела беларускага памежніка з прыкметамі суіцыду знойдзена на мяжы з Украінай у Ельскім раёне», паведамляе Мазырскі памежны атрад.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў панядзелак на тэрыторыі пагранзаставы «Роза Люксембург».
«Знойдзена цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду. Шараговец 2003 года нараджэння прызваны ў маі 2023 года і праходзіў тэрміновую службу ў Мазырскім памежным атрадзе», — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуюць следчыя.
Каментары