У Беларусі напрацаваны тры доследна-прамысловыя серыі вакцыны ад COVID-19. Працягваюцца клінічныя выпрабаванні. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў загадчык лабараторыі біятэхналогіі і імунадыягностыкі асабліва небяспечных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Павел Семіжон, піша reform.by.
Прататып вакцыны быў распрацаваны ў 2020-2021 гадах. Была створана пляцоўка для выпуску прэпарата на базе «Белвітуніфарма». Там працуе доследна-прамысловая вытворчасць, пад якую рэканструяваны адзін паверх.
«Цяпер на пляцоўцы «Белвітуніфарма» пры ўдзеле «Белмедпрэпаратаў» выпушчаныя ўжо тры доследна-прамысловыя серыі вакцыны супраць COVID-19», — сказаў ён.
Працягваюцца клінічныя выпрабаванні доследна-прамысловых серый вакцыны.
«Як мяркуецца, у папярэдніх эксперыментах вакцына паказала сваю высокую эфектыўнасць», — дадаў Семіжон.
Каментары