Яна будзе чатырохвалентнай і змяшчаць два штамы, а таксама мець істотнае адрозненне ад іншых вакцын.
У Беларусі з'явіцца ўласная вакцына супраць грыпу. Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў, пішуць «Мінск-навіны».
«Яна будзе чатырохвалентнай і змяшчаць два штамы грыпу А і два штамы грыпу В. Пры гэтым мы будзем вырошчваць вірус грыпу не на курыных эмбрыёнах, а на культурах клетак. Што гэта дасць? Адно з асноўных супрацьпаказанняў да вакцынацыі супраць грыпу — алергія на курыны бялок. У беларускай вакцыне яго не будзе».
Навінка будзе гатова ў наступным годзе. Далей — апрабацыя, выпуск доследнай партыі і вытворчасць.
Каментары