Стала вядома, калі пачнуць забудоўваць мікрараён Зялёны Бор пад Мінскам
Там будзе ўзведзена каля 4-4,5 млн квадратных метраў жылля — велічэзная тэрыторыя.
Да забудовы новага мікрараёна Зялёны Бор у Мінску плануецца прыступіць у 2025 годзе, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, піша БелТА.
«Прынята рашэнне аб будаўніцтве новага вялікага мікрараёна Зялёны Бор у Партызанскім раёне.Там будзе ўзведзена каля 4-4,5 млн кв. м жылля — велічэзная тэрыторыя забудовы. Праектуем сеткі, мікрараён. Думаю, у 2025 годзе прыступім да інтэнсіўнага будаўніцтва», — распавёў Уладзімір Кухараў.
Тут плануецца прапаноўваць кватэры для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Развіццё гэтай часткі сталіцы разлічана на 10-12 гадоў.
Выкладчыкі каледжа пацікавіліся ў кіраўніка горада, ці плануецца будаўніцтва арэнднага жылля для работнікаў бюджэтнай сферы.
«Такое жыллё запатрабаванае. Распрацаваны праект дамоў на вытворчай базе «МАПІД», і на вул. Каржанеўскага ў гэтым месяцы завяршаецца ўзвядзенне двух карпусоў на 1, 2 тыс. месцаў для медыцынскіх работнікаў. На наступны год уносіць прапановы Камітэт па адукацыі. Плануем пачаць будаўніцтва яшчэ аднаго корпуса, і далей штогод будзем узводзіць такое жыллё, каб забяспечыць усіх ахвотных. Падтрымаем выкладчыкаў», — распавёў Уладзімір Кухараў.
Яшчэ адно пытанне датычылася раней агучаных планаў вынасу прадпрыемстваў за рысу горада. Паводле слоў кіраўніка Мінгарвыканкама, вытворчасцяў, якія б адмоўна адбіваліся на экалогіі, у Мінску ўжо няма.
Каментары