Адгадайце гістарычную асобу
Імёны гэтых гістарычных асобаў вядомы большасці яшчэ са школьных часоў, у іх гонар названы вуліцы, асобным з іх паставілі помнікі. Паспрабуйце іх адгадаць!
Стартуем
Ён быў першым і адзіным князем у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, які быў каранаваны як "кароль Літвы"
На жаль, памылка. Гаворка ідзе пра Міндоўга. Яго каранацыя адбылася ў 1253 годзе. Гравюрны партрэт легендарнага князя — толькі мастацкае ўвасабленне. Такая ж гравюра выкарыстоўвалася і для князя Леха — заснавальніка польскай дзяржаўнасці.
Бінга! Сапраўды. Адзіным князем, які быў каранаваны як "кароль Літвы" быў Міндоўг. Гэта адбылося ў 1253 годзе. Гравюрны партрэт легендарнага князя — толькі мастацкае ўвасабленне. Такая ж гравюра выкарыстоўвалася і для князя Леха — заснавальніка польскай дзяржаўнасці.
Вітаўт так і не быў каранаваны. Абвешчаная цырымонія не адбылася. А сама карона знікла падчас дастаўкі. Адзіным князем, які быў каранаваны як "кароль Літвы" быў Міндоўг. Гэта адбылося ў 1253 годзе. Гравюрны партрэт легендарнага князя — толькі мастацкае ўвасабленне. Такая ж гравюра выкарыстоўвалася і для князя Леха — заснавальніка польскай дзяржаўнасці.
На жаль, памылка. Ягайла быў каранаваны як кароль Польшчы. Адзіным князем, які быў каранаваны як "кароль Літвы", быў Міндоўг. Гэта адбылося ў 1253 годзе. Гравюрны партрэт легендарнага князя — толькі мастацкае ўвасабленне. Такая ж гравюра выкарыстоўвалася і для князя Леха — заснавальніка польскай дзяржаўнасці.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты выдатны ваенны і палітычны дзеяч, гетман ВКЛ, трапіўшы ў маскоўскі палон, праз сем гадоў уцёк на радзіму і ў 1514 годзе атрымаў перамогу над маскоўскім войскам пад Воршай.
Так, вы не памыліліся.
На жаль, вы памыліліся. Пад камандаваннем Міхала Глінскага войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла татараў у бітве пад Клецкам у 1506 годзе.
На жаль, вы памыліліся. Вялікі гетман ВКЛ Ян Хадкевіч атрымаў перамогу над шведамі ў бітве пад Кірхольмам у 1605 годзе.
На жаль, вы памыліліся. Януш Радзівіл веў актыўную барацьбу з казацкімі атрадамі ў 1648-1651 гадах.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты філосаф, прапаведнік і асветнік знакаміты тым, што надрукаваў першую на тэрыторыі Беларусі кнігу на старабеларускай мове.
На жаль, памылка. Францыск Скарына з'яўляеццца беларускім першадрукаром, але ён выдаваў свае кнігі за межамі сучаснай Беларусі (у Празе і Вільні). А вось першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігу на старабеларускай мове — "Катэхізіс" — выдаў у 1562 годзе ў Нясвіжы Сымон Будны.
Вы памыліліся. Васіль Цяпінскі ў сваім ўласным маёнтку выдаў у 1570 годзе на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах "Евангелле". А вось першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігу на старабеларускай мове — "Катэхізіс" — выдаў у 1562 годзе ў Нясвіжы Сымон Будны.
Бінга. Так, менавіта Сымон Будны выдаў у 1562 годзе ў Нясвіжы "Катэхізіс" — першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігу на старабеларускай мове.
На жаль, памылка. Іван Фёдараў выдаваў кнігі ў Маскве і Заблудаве (пад Беластокам у Польшчы). А вось першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігу на старабеларускай мове — "Катэхізіс" — выдаў у 1562 годзе ў Нясвіжы Сымон Будны.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты іншаземец прабыў каралём польскім і вялікім князем літоўскім вельмі кароткі час. Ён збег у сваю краіну, калі даведаўся, што вызваліўся трон. Але ў гісторыі Рэчы Паспалітай яго імя звязана з актам ("артыкуламі"), які стаў асновай палітычнага ладу краіны — шляхецкай дэмакратыі — і гарантыяй яго незменнасці.
На жаль, вы памыліліся. На партрэце Генрых Валуа, у будучым кароль Францыі Генрых IV. Пасля згасання дынастыі Ягайлавічаў Генрых быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Каб атрымаць трон, ён падпісаў акт, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю "Генрыхавы артыкулы". Яго праўленне працягнулася усяго 16 месяцаў. У чэрвені 1574 года Генрых таемна ўцёк ва Францыю, каб заняць трон пасля смерці свайго брата Карла ІХ.
Так. Менавіта Генрых Валуа (у будучым кароль Францыі Генрых IV) пасля згасання дынастыі Ягайлавічаў быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Каб атрымаць трон, ён падпісаў акт, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю "Генрыхавы артыкулы". Яго праўленне працягнулася усяго 16 месяцаў. У чэрвені 1574 года Генрых таемна ўцёк ва Францыю, каб заняць трон пасля смерці свайго брата Карла ІХ.
Шкада, але вы памыліліся. На партрэце Генрых Валуа, у будучым кароль Францыі Генрых IV. Пасля згасання дынастыі Ягайлавічаў Генрых быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Каб атрымаць трон, ён падпісаў акт, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю "Генрыхавы артыкулы". Яго праўленне працягнулася усяго 16 месяцаў. У чэрвені 1574 года Генрых таемна ўцёк ва Францыю, каб заняць трон пасля смерці свайго брата Карла ІХ.
На жаль, вы памыліліся. На партрэце Генрых Валуа, у будучым кароль Францыі Генрых IV. Пасля згасання дынастыі Ягайлавічаў Генрых быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Каб атрымаць трон, ён падпісаў акт, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю "Генрыхавы артыкулы". Яго праўленне працягнулася усяго 16 месяцаў. У чэрвені 1574 года Генрых таемна ўцёк ва Францыю, каб заняць трон пасля смерці свайго брата Карла ІХ.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты ўраджэнец Беларусі аказаў значны ўплыў на развіццё культуры ў Маскоўскай дзяржаве. Ён выхоўваў царскіх дзяцей, стварыў у Маскве першую школу на ўзор калегіума, у якім сам вучыўся ў Кіеве. Таксама гэтага асветніка, філосафа і літаратара лічаць заснавальнікам расійскага тэатра.
На жаль, памылка. Гэта Сімяон Полацкі. А Пётр Мсціславец вядомы як адзін з заснавальнікаў кнігадрукавання ў Расіі (разам з Іванам Фёдаравым).
На жаль, памылка. На малюнку Сімяон Полацкі. А епіскап Георгі Каніскі вядомы як заснавальнік Мінскай праваслаўнай епархіі.
Так. Сімяон Полацкі быў сярод тых, хто ў 1656 годзе вітаў уезд у Полацк расійскага цара Аляксея Міхайлавіча, а пазней пераехаў у Маскву, дзе стаў адной з найбольш уплывовых асоб пры двары.
Шкада, але вы памыліліся. Гэта Сімяон Полацкі. А Казімір Лышчынскі вядомы тым, што напісаў работу "Аб неіснаванні Бога". Па прысудзе сеймавага суда ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры ў Варшаве.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Імя гэтага чалавека звязана з умацаваннем самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі 1569 года. Дзяцінства будучы дзяржаўны дзеяч правёў пры двары Радзівілаў у Нясвіжы. Быў пісарам пры двары Стэфана Баторыя. Пазней заняў пасаду падканцлера ВКЛ і прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы Трэцяга Статута ВКЛ (1588).
Бінга. Вы не памыліліся.
На жаль, не. Астафій Валовіч быў канцлерам ВКЛ і кіраваў камісіяй па падрыхтоўцы Трэцяга Статута. Але на партрэце Леў Сапега.
На жаль, вы памыліліся. На партрэце Леў Сапега. А Мікалай Радзівіл "Чорны" вядомы сваёй мецэнацкай і палітычнай дзейнасцю.
На жаль, вы памыліліся. Гэта Леў Сапега. А Валерый Пратасевіч быў віленскім епіскапам, які ў 1569 годзе запрасіў ў ВКЛ прадстаўнікоў ордэна езуітаў.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Яна лічыцца першай жанчынай-драматургам на беларускіх землях. Некаторыя з яе п'ес былі пастаўлены на тэатральнай сцэне ў сучаснай Беларусі.
На жаль, не. На партрэце — Уршуля Радзівіл. А Ефрасіння Полацкая вядома як асветніца, перапісчыца кніг і фундатарка напрастольнага крыжа.
На жаль, не. На партрэце — Уршуля Радзівіл. А Саламея Русецкая вядома як першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекарка і аўтарка прыгодніцкага рамана "Авантуры майго жыцця".
На жаль, не. На партрэце — Уршуля Радзівіл. Магдалена Радзівіл вядома як мецэнатка і дзяячка беларускага культурнага руху пачатку ХХ стагоддзя.
Так! Менавіта гэта жанчына для свайго тэатра ў Нясвіжы напісала 16 п'ес.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты пінскі землеўладальнік быў дэпутатам І Дзяржаўнай думы і членам Дзяржаўнай рады. Расійскай імперыі. У 1915-1917 гадах узначальваў Беларускі народны камітэт. У 1939 годзе пасля заняцця Заходняй Беларусі савецкімі войскамі быў забіты камуністамі.
Вы пымыліліся. На здымку Раман Скірмунт. А Адам Станкеівч быў каталіцкім святаром, пісьменнікам, гісторыкам і публіцыстам
Дакладна!
Вы пымыліліся. Гэта Раман Скірмунт. Эдвард Вайніловіч таксама быў землеўладальнікам і грамадскім дзеячам. Ён таксама быў абраны ў Дзяржаўны савет Расійскай імперыі. Вайніловіч найбольш вядомы як фундатар касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску.
Вы пымыліліся. На здымку Раман Скірмунт. Ежы Чапскі таксама быў буйным землеўладалнікам. Жыў у сваім маёнтку Прылукі пад Мінскам. Ён вядомы як шматгадовы старшыня 1-га Мінскага таварыства дабрачыннасці.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты будучы палітычны дзеяч спачатку працаваў народным настаўнікам. У 1917 годзе стаў удзельнікам Усебеларускага з'езда, які быў разагнаны бальшавікамі. Яго подпіс стаіць пад Маніфестам аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Пазней ён узначаліў Цэнтральны выканаўчы камітэт Беларусі. У 1937 годзе пасля рэзкай крытыкі за недастатковую работу па ліквідацыі "ворагаў народа" застрэліўся.
На жаль, памылка. Гэта Аляксандр Чарвякоў. Усевалад Ігнатоўскі быў гісторыкам, народным камісарам асветы і першым прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук. У 1931 годзе быў выключаны з партыі. Пасля вяртання з аднаго з допытаў застрэліўся (па іншай версіі быў застрэлены) у сваім доме.
На жаль, памылка. На здымку Аляксандр Чарвякоў. Подпіс Змітра Жылуновіча як старшыні часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі таксама стаіць пад Маніфестам аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Пазней ён стаў акадэмікам Беларускай акадэміі навук. Патрапіў пад палітычныя рэпрэсіі. Памёр ў 1937 годзе.
На жаль, памылка. На здымку Аляксандр Чарвякоў. Мікалай Гікала быў першым сакратаром ЦК КП(б)Б ў 1932-1937 гадах. Ён стаў ахвярай палітычных рэпрэсій.
Так, вы не памыліліся.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты ўраджэнец Гомельшчыны кіраваў савецкай дэлегацыяй на канферэнцыі па стварэнні ААН. Пазней на працягу 28 гадоў ён быў міністрам замежных спраў СССР. У сакавіку 1985 года ён высунуў кандыдатуру Міхаіла Гарбачова на пасаду Генеральнага сакратара КПСС.
Слушна! Сапраўды гэта Андрэй Грамыка, якога ў заходняй прэсе называлі "Містэр Не" з-за частага выкарыстання права вета ў Радзе Бяспекі ААН, дзе ён быў пастаянным прадстаўніком СССР (1946-1948).
Памылка. На здымку Андрэй Грамыка. Кузьма Кісялёў быў міністрам замежных спраў БССР ў 1944-1966 гадах.
Вы памыліліся. На здымку Андрэй Грамыка. А Кірыла Мазураў быў першым сакратаром ЦК КПБ (1956-1965).
Вы памыліліся. На здымку Андрэй Грамыка. Кірыла Арлоўскі вядомы як старшыня калгаса "Рассвет" (1944-1968), што славіўся на ўвесь СССР.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Не адчайвайцеся
Хіба што вы не адносіцеся да аматараў гісторыі, але вы моцныя ў нечым іншым.
Па новай
Не адчайвайцеся
Вам варта глыбей зазірнуць у гісторыю. Можа, паспрабуеце яшчэ раз?
Па новай
Сярэдненька
Магчыма, вы чулі пра большасць гістарычных асобаў, але вось з іх пазнаваннем вам цяжкавата.
Па новай
Вельмі няблага!
Яшчэ б крышачку, і было б добра!
Па новай
Выдатна!
Вы ведаеце амаль усіх гістарычных асобаў. Вашым ведам можна пазайздросціць.
Па новай
Неверагодна!
Вы сапраўдны знаўца гісторыі! Вашым ведам можна пазайздросціць.
Па новай