У новым выпуску «Ток» мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер даў ацэнку мінскім рэстаранам і параіў, як зразумець, дзе смачна.
Па словах Уладзіміра Цэслера, ён не любіць хадзіць па рэстаранах, а ў Мінску, на яго погляд, існуе традыцыя гатаваць нясмачна.
«Ёсць пара рэстаранаў, куды я зайшоў, і там такі інтэр'ер, столькі грошай патрачана. І ты пачынаеш разумець: раз яны патрацілі столькі грошай на інтэрʼер, то наўрад ці засталіся грошы на повара»,
— тлумачыць прычыну дызайнер.
Ён падзяліўся сваім спосабам вызначыць якасць ежы ў рэстаране. Заходзячы ў незнаёмае месца, Цэслер прасіў на пачатку, пакуль знаёміцца з меню, кубачак эспрэса. «І вось тут усё вырашаецца. Табе прыносяць каву. Ты яе каштуеш. І калі яна дрэнная, то лепш адтуль сыходзіць. Ніколі ў сапраўды добрым рэстаране не пададуць табе гадасць. Гэта не толькі непавага да кліента. Гэта нават непавага да сябе».
Для Цэслера найлепшымі рэстаранамі былі тыя, што належалі Вадзіму Пракопʼеву:
«У Вадзіма ва ўсіх установах можна было проста прыходзіць выпіць кубачак кавы. Гэта было выдатна. Увогуле, усё, што было ў яго, было ўпершыню. Афіцыянты — дзе ён іх браў? Нейкія адукаваныя людзі, якія не лезуць у вочы».
Цэслер параўноўвае рэстараны ў Мінску з маскоўскімі: «У Маскве ёсць вельмі дарагія рэстараны. І там вельмі смачна. Але яны вельмі дарагія. І я заўважыў, што ў такія рэстараны чарга. Там ёсць традыцыя: повар, якога, магчыма, выпісалі з Бельгіі, Францыі ці Італіі, глядзіць, як ядуць яго стравы.
Ёсць людзі, якія ядуць і па іх відаць, што яны атрымліваюць асалоду, ім смачна. Калі ён гэтага не бачыць, ён ніколі не будзе гатаваць. Праз год ён сапсуецца. Повар абавязкова павінен бачыць у чалавеку вынікі сваёй працы. І рана ці позна знаходзяцца людзі, якім гэта сугучна».
Глядзіце цалкам:
-
«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць
-
Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром
-
У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам
Каментары
- Уладальнік рэстарану павінен практычна ўвесь час знаходзіцца там і кантраляваць ўсё. Разумеецца, ён сам павінен добра ўмець гатаваць. Калі нейкі інвестар, далекі ад кулінарных ізыскаў, купляе рэстаран, наймае шэф-повара і зьяўляецца там раз у месяц - нічога добрага не атрымаецца.
- Калі мне прыносяць напой і там ёсьць саломка, то яна павінна быць арганічнай. Пажадана, з цэльнага тоненькага бамбуку. Ну ці хаця б многаразавай мэталічнай. Пластыкавая ці "папяровая" - гэта red flag і яўна ў рэстарана ёсьць шмат розных дрэнных нюансаў.