Эканоміка44

Раёнка зладзіла рэйд па сельскіх крамах і ледзь знайшла мандарыны

Раённая газета «Хойніцкія навіны» вырашыла праехацца па сельскіх крамах і паглядзець, што там можна купіць да навагодняга стала. Высновы несуцяшальныя.

Журналістка раёнкі наведала 5 крам — дзяржаўныя і прыватныя.

Спачатку зазірнула ў прыватную краму ў Стралічава. Здзівіў добры выбар каўбас і вэнджаніны. Гарошку некалькі відаў, агуркі з памідорамі ёсць на прылаўках. Праўда, цэны трохі кусаюцца. Кілаграм памідораў абыдзецца ў 11,50 рубля. А вось стронгі журналістка не знайшла, ды і галоўнага навагодняга фрукта — мандарынаў — не было. Але прадавец запэўніла, што днямі абавязкова падвязуць.

Далей паехалі ў Храпкоў. Раёнка прызнаецца, што і не разлічвала на шырокі асартымент Брагінскага райспажыўтаварыства. Але інгрэдыенты для любімых салат усё ж такі там ёсць: кукуруза, шампіньёны, ананасы (бляшанка — 5,27 рубля). За бутэльку шампанскага прыйдзецца выкласці 9,46 рубля.

«Дарагавата, але раскупляюць», — падмячае журналістка.

У аграгарадку Судкова мандарынаў пакуль не прадаюць. Затое ёсць селядзец са шпротамі, крабавыя палачкі, зноў жа гарошак. Шакаладных цукерак шмат. Тартоў няма, але ўжо замовілі.

У Барысаўшчыне пахваліцца выбарам прадуктаў дзяржаўная крама не зможа.

«Бедненька на прылаўках — гародніны няма, садавіны мала. Адзінае — ёсць шампіньёны, кукуруза, ананасы. І намі любімы гарошак», — апісвае раёнка.

Затое прыватная крама ў аграгарадку Глінішча парадавала. Там знайшлі і чырвоную рыбу (200 г — 14,85 руб.) і мандарыны (1 кг — 7,50 руб.).

«Мяркуючы па нашым параўнальным аналізе, можна зрабіць выснову, што крамы райспажыўтаварыства ў раёне не змогуць цалкам забяспечыць патрэбы людзей у прадуктах да навагодняга застолля. А вось камерцыйныя — практычна», — падсумавала раёнка.

Каментары4

  • даведка
    25.12.2023
    Зато я наблюдаю на фото кукурузу сахарную, где её в реальности не больше половины банки.
  • парнік шчэ рано накрываць
    25.12.2023
    даведка , я іх прама ў фермераў і купляю, 1-2 ягчыкі па меры расходу
  • Экстрэмізм мандарынаў
    25.12.2023
    Разгоняць іх хутка

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека9

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях18

Польшча дапаможа Украіне, калі Славакія адключыць электраэнергію з-за газавага канфлікту16

Расійскія мытнікі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі1

«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай1

У маскоўскім СІЗА знойдзены мёртвым турагент, затрыманы за арганізацыю падарожжаў для геяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Галоўнае
Усе навіны →