Свет66

Прэм'ер Саксоніі прапанаваў Украіне часова адмовіцца ад акупаваных тэрыторый

48-гадовы Міхаэль Крэчмер узначальвае федэральную зямлю Саксонія на ўсходзе краіны.

Міхаэль Крэчмер. Фота: Michael Sohn / AP

Ён таксама віцэ-старшыня кансерватыўнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза на агульнагерманскім узроўні. Раней палітык выказваўся за пастаўкі расійскага газу і рамонт «Паўночнага патоку», супраць перадачы УСУ нямецкіх крылатых ракет Taurus і за дыпламатычнае вырашэнне канфлікту ва Украіне.

Цяпер ён заявіў, што Кіеву варта пагадзіцца на часовую страту часткі тэрыторый, піша Bild.

«Магчыма, для спынення агню Украіне спачатку давядзецца прызнаць, што пэўныя тэрыторыі часова недаступныя для Украіны, — сказаў Крэчмер у інтэрв'ю выданням медыягрупы Funke. — Ніводны квадратны метр украінскай тэрыторыі не стаў расійскім. <…> Але, як і ў выпадку з іншымі буйнымі канфліктамі, для канчатковага рашэння спатрэбіцца час».

Каментары6

  • Янка
    27.12.2023
    Добры нашчадак палітыкі фраў Меркель. З тых заходніх палітыкаў, хто дзеля атрымання часовых эканамічных выгадаў згодны вырошчваць пачвар.
  • Калматы Вожык
    27.12.2023
    Няма нічога даўгавечней часовых збудаванняў! -- гэта я кажу як былы прараб.  Ты ім зараз часова аддай, а потым яны (маскаляты) будуць настойваць аб непарушнасці межаў, якія склаліся на момант перамір'я (спынення баявых дзеянняў)...
  • Common sense
    27.12.2023
    Точно так же уговаривали Чехословакию отказаться от Судет. Помогло?

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →